Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке) :: Лагерлеф Сельма
Страница:
32 из 115
Ротмiстр быў настолькi ж мiралюбiвы, наколькi бацька яго ваяўнiчы. Ён паспяшаўся выйсцi ў адстаўку, як толькi быў заключаны мiр з расейцамi*, i з таго часу ўсе свае сiлы аддаваў на аднаўленне росквiту краiны, лiтаральна даведзенай да галечы за гады вайны. Ён быў супраць адзiнаўладдзя i вайсковых ушанаванняў i нават часам дрэнна выказваўся пра самога Карла XII, пра яго высокую персону, як, зрэшты, i пра многае iншае, што так высока цанiў яго стары бацька. Для большай дакладнасцi патрэбна сказаць, што сын актыўна ўдзельнiчаў у рыксдагаўскiх спрэчках**, прычым заўсёды як сябра партыi прыхiльнiкаў мiру. Так, у сына з бацькам нямала было зачэпак для сварак.
* 30 жнiўня 1721 г. быў заключаны мiрны дагавор памiж Расеяй i Швецыяй (Нiштацкi мiр), згодна з якiм да Расеi адышлi Iнгерманландыя, Лiфляндыя, Эстляндыя, Выбарг i паўднёва-заходняя Карэлiя.
** У 1713 г., насуперак забароне Карла XII, быў склiканы рыксдаг, на якiм разгарнулiся дэбаты наконт далейшага палiтычнага курсу краiны. Большасць членаў рыксдага рашуча патрабавала неадкладнага заключэння мiру.
Калi сем гадоў таму быў украдзены генеральскi пярсцёнак, пастар, ды i многiя iншыя палiчылi, што ротмiстр не вельмi стараецца атрымаць яго назад. Усё гэта прымусiла цяпер пастара падумаць: "Якая карысць, калi я вазьму на сябе клопат злезцi з каня тут, у Хедэбю. Ротмiстр усё роўна не запытаецца, хто носiць сягоння каралеўскi пярсцёнак на пальцы - бацька цi Iнгiльберт. Лепш за ўсё мне адразу ж паведамiць аб крадзяжы ленсману Карэлiусу".
|< Пред. 30 31 32 33 34 След. >|