Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 34 из 115



- Але, магчыма, - запярэчыў ротмiстр, - вам, высокапаважаны брат, мая гiсторыя зусiм не падасца такой ужо незвычайнай. Таму я i хачу запытацца: вы чулi, пэўна, што расказваюць пра Гатэнйельма*?

* Гатэнйельм - Ларс (Ласэ) Андэрсан Гатэ (1689-1718) - вядомы шведскi марак. Нарадзiўся ў сялянскай сям'i, плаваў на шведскiх i замежных гандлёвых суднах. У час Паўночнай вайны арганiзаваў каперскую флатылiю (гл. нiжэй). Нажыў вялiкiя багаццi i часткова субсiдзiраваў каралеўскую казну. У 1715 г. яму быў нададзены дваранскi тытул, пасля чаго стаў называцца Гатэнйельмам. Узвышэнне яго было адмоўна сустрэта шведскай арыстакратыяй, бо яго падазравалi ў сувязях з пiратамi. Загiнуў у марской бiтве пры Гётэборгу.

- Пра гэтага жахлiвага пiрата i адчайнага капера*, якому кароль Карл надаў чын адмiрала? Хто ж не чуў, што пра яго расказваюць!

* Капер - уладальнiк судна цi флатылii, якi займаецца ў час вайны марскiм разбоем у нейтральных водах. У адрозненне ад пiратаў каперы нападалi толькi на варожыя судны з ведама свайго ўрада, атрымлiваючы на гэта спецыяльную грамату. Каперства iснавала ў Эўропе да сярэдзiны XIX ст.

- Дык вось, - працягваў ротмiстр, - сягоння ў абед размова зайшла пра даўнiя ваенныя гады. Мае сыны i iхнi гувернёр пачалi распытвацца ў мяне, як i што было ў даўнiну; маладыя ж любяць слухаць пра мiнулае. I заўважце сабе, брат мой, яны нiколi не пытаюцца пра тую гарачую i суровую пару, якую давялося перажыць нам, шведам, пасля смерцi Карла, калi мы з-за вайны ды безграшоўя адсталi ва ўсiм.

|< Пред. 32 33 34 35 36 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]