Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 47 из 115



Спачатку ротмiстр з велiзарнай увагай сачыў за вобыскам, але раптам ён нечакана зiрнуў на сялян, i яму падалося, быццам тыя абмянялiся насмешлiвымi позiркамi, нiбы былiперакананы, што ён усё роўна нiчога не знойдзе.

Так яно i выйшла. Пошукi давялося спынiць, а пярсцёнак так i не знайшоўся. Тады падазрэннi ротмiстра зусiм справядлiва леглi на сялян. Гэтае ж самае падумалi i чалядзiнцы. Куды падзеўся пярсцёнак? Калi Iнгiльберт рашыўся ўцякаць, то ён абавязкова ўзяў яго з сабой. Дзе ён?

Хоць i цяпер нiхто з iх не бачыў генерала, але ўсе адчувалi ягоную нябачную прысутнасць. Стоячы ў натоўпе, ён паказваў на ўсю тройцу з Ольсбю. Пярсцёнак у iх!

Сапраўды, гэта яны абшукалi кiшэнi мерцвяка i знайшлi пярсцёнак.

Хутчэй за ўсё, гiсторыя, якую яны толькi што расказалi, - выдуманая, а на самай справе ўсё адбылося зусiм iнакш. Магчыма, Iварсаны, якiя былi аднавяскоўцамi Бордсанаў, ведалi, што тыя завалодалi каралеўскiм пярсцёнкам. Магчыма, яны даведалiся, што Борд памёр, а сустрэўшыся з сынам у лесе, адразу здагадалiся, што ён сабраўся ўцячы з гэтым пярсцёнкам; вось яны i напалi на Iнгiльберта i забiлi яго, каб прысвоiць пярсцёнак.

На целе Iнгiльберта не было нiякiх слядоў калецтва, апрача кровападцёку на iлбе. Iварсаны сказалi, што ён стукнуўся галавой аб камень, калi павалiўся. Але хiба гэты крывавы жаўлак не мог быць нанесены тоўстай сукаватай палiцай, якую трымаў у руках Паўль Элiясан.

Ротмiстр стаяў, апусцiўшы вочы. Ён пакутлiва змагаўся з самiм сабой. Нiколi не чуў ён аб гэтых трох нiчога, апрача добрага, i яму нiяк не верылася, што яны забойцы i злодзеi.

Чалядзiнцы акружылi ротмiстра.

|< Пред. 45 46 47 48 49 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]