Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 45 из 115

Мiж дрэў плавалi клубы туману, i калi iх асвятлялi сонечныя промнi, то яны ператварылiся ў залатую смугу. Сёе-тое можна было разгледзець праз гэтае туманнае марыва, але не вельмi выразна.

Iвар Iварсан заўважыў, што, як толькi сустрэчны ўбачыў яго ў тумане, то адразу ж спынiўся i з вялiкiм жахам, быццам абараняючыся, распасцёр перад сабой рукi. Калi ж Iвар зрабiў яшчэ некалькi крокаў наперад, той кiнуўся на каленi i закрычаў, каб Iвар не наблiжаўся да яго. Здавалася, што чалавек гэты не пры сваiм розуме. Iвар Iварсан хацеў быў паспяшацца да яго, каб супакоiць, аднак той ужо ўскочыў на ногi i кiнуўся наўцёкi ў глыбiню лесу. Але прабег ён усяго толькi некалькi крокаў. Амаль у той жа момант ён павалiўся на зямлю i застаўся ляжаць нерухома. Калi Iвар Iварсан падышоў да яго, ён быў мёртвы.

Цяпер Iвар Iварсан тут жа пазнаў гэтага чалавека: гэта быў не хто iншы, як Iнгiльберт Бордсан, сын таго самага Борда, якi раней жыў у Ольсбю, але потым, калi двор ягоны згарэў, а жонка ўтапiлася, перабраўся на летнi сэтар. Iвар нiяк не мог зразумець, чаму Iнгiльберт павалiўся i памёр: нiчыя ж рука не дакранулася да яго. Ён спрабаваў вярнуць яго да жыцця, але гэта не ўдалося. Калi падышлi астатнiя, яны таксама ўбачылi, што Iнгiльберт мёртвы. Але Бордсаны былi калiсьцi суседзямi Iварсанаў у Ольсбю, i iм не захацелася пакiдаць Iнгiльберта ў лесе; i вось яны зрабiлi насiлкi i забралi яго з сабой.

Ротмiстр з панурым выглядам слухаў гэты аповед. Ён падаўся яму цалкам праўдзiвым.

|< Пред. 43 44 45 46 47 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]