Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке) :: Лагерлеф Сельма
Страница:
52 из 115
I мала-памалу адубелае цела адтайвала. Адтайвала i панурае сэрца. Людзi ажывалi i весялелi. Агонь i гульнi ля ачага давалi iм сiлы зноў жыць iх бедным i цяжкiм жыццём.
Але вось без чаго не абыходзiлася весялосць ля ачага, дык гэта ўжо без аповедаў пра самыя гераiчныя подзвiгi i прыгоды! Аповеды гэтыя падабалiся старым i маладым. Бо ў подзвiгах i прыгодах у гэтым свеце, слава богу, нiколi недахопу не было.
Але нiколi не было iх так шмат, як у часы Карла. Ён быў усiм героям герой, i гiсторый пра яго i ягоных воiнаў было безлiч! Гiсторыi гэтыя не знiклi разам з iм i яго ўладай, яны працягвалi жыць i пасля яго смерцi, стаўшы лепшай яго спадчынай.
Нi пра каго не любiлi так расказваць, як пра самога караля; ну а пасля яго любiлi яшчэ пагаварыць пра старога генерала з Хедэбю. Яго ведалi ў твар, з iм не раз размаўлялi i маглi апiсаць яго з ног да галавы.
Генерал быў такi дужы, што гнуў падковы, як iншыя гнулi звычайныя стружкi. Аднойчы ён даведаўся, што ў Смедсбю ў далiне Свартшо жыве каваль, якi лепш за ўсiх у акрузе куе падковы. Генерал паехаў да яго ў далiну i папрасiў Мiкеля з Смедсбю падкаваць яму каня. А калi каваль вынес з кузнi гатовую падкову, генерал запытаўся, цi нельга спачатку зiрнуць на яе. Падкова была трывалая i зробленая на сумленне, але, разгледзеўшы яе, генерал рассмяяўся.
- Гэта, па-твойму, падкова? - запытаўся ён i, сагнуўшы яе, пераламаў на дзве часткi.
Каваль перапалохаўся, вырашыўшы, што выканаў дрэнна работу.
|< Пред. 50 51 52 53 54 След. >|