Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке) :: Лагерлеф Сельма
Страница:
54 из 115
Кожны вечар у вялiкiх дамахi малых хацiнах, як у тарпалаў, так i ў заможных сялян, каля ачага чынiлi суд.
Жахлiвая гэта была справа, ды i дзiўная, таму i няпроста было разабрацца ў ёй па справядлiвасцi. Нялёгка было вынесцi канчатковае рашэнне, бо цяжка, ды i амаль немагчыма было паверыць, што Iварсаны i iхнi прыёмны сын нiбыта забiлi чалавека з-за пярсцёнка, якiм бы каштоўным ён нi быў.
Узяць хаця б Эрыка Iварсана. Быў ён чалавек багаты, валодаў вялiкiмi ўгоддзямi i мноствам хат. Калi i вадзiўся за iм якi грэх, дык толькi той, што быў горды i празмерна клапацiўся пра свой гонар. Але таму i цяжка было зразумець, што якi-небудзь скарб у свеце мог прымусiць яго пайсцi на ганебны ўчынак.
Яшчэ менш можна было западозрыць ягонага брата Iвара. Вядома, ён быў бедны, затое жыў у свайго брата на хлебе, атрымлiваючы ад яго чаго толькi пажадае. Ён быў такi дабрадушны i раздаваў усё, што ў яго было! Няўжо такому чалавеку магло прыйсцi ў галаву ўчынiць забойства i разбой?
Што тычыцца Паўля Элiясана, то было вядома, што Iварсаны яго любiлi i ён павiнен жанiцца на Марыт Эрыксдотэр, адзiнай бацькавай наследнiцы. Зрэшты, ён жа быў з тых, каго можна было западозрыць хутчэй за ўсё: бо ён па нараджэннi iншаземец, а пра iншаземцаў вядома, што крадзеж яны не лiчаць за грэх. Iвар Iварсан прывёў Паўля з сабой, калi вярнуўся дамоў з палону. Хлопчык быў сiрата з трох год i, калi б не Iвар, памёр бы з голаду ў роднай краiне. Праўда, выхавалi яго Iварсаны сумленным i справядлiвым, ды i вёў ён сябе заўсёды як належала.
|< Пред. 52 53 54 55 56 След. >|