Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 56 из 115



Але i гэты прыгавор не быў выкананы, паколькi яго павiнен быў спярша зацвердзiць сам кароль.

Пасля таго як быў вынесены i аб'яўлены каралеўскi прыгавор, прыхаджане, вярнуўшыся з царквы, адклалi свой абед; iм не цярпелася расказаць тым, хто заставаўся дома, якiм быў гэты прыгавор.

А ён абвяшчаў: зусiм вiдавочна, што хтосьцi з абвiнавачваемых - забойца i злодзей, але паколькi нiводзiн з iх не прызнаў сябе вiнаватым, то няхай iх рассудзiць Божы суд.

На блiжэйшым цiнгу iм неабходна ў прысутнасцi суддзi, засядацеляў i ўсiх прыхаджан згуляць адзiн з адным у косцi. Таго, хто выкiне менш за ўсё ачкоў, варта прызнаць вiнаватым i пакараць за ўчыненае злачынства смерцю праз павешанне, а двух астатнiх адразу вызвалiць, каб яны вярнулiся да свайго звычайнага жыцця.

Мудры быў той прыгавор, справядлiвы. Усе жыхары далiн Вермланда былi iм задаволены. Хiба не выдатна з боку старога караля, што ў гэтай цёмнай справе ён не ўявiў, быццам бача ясней, чым iншыя, а звярнуўся да Ўсявышняга? Цяпер ужо нарэшце можна паверыць у тое, што праўду немагчыма схаваць.

Да таго ж у гэтай судовай справе было штосьцi надта асаблiвае, яна вялася не чалавекам супраць чалавека; iстцом у гэтай цяжбе быў нябожчык нябожчык, якi патрабаваў вярнуць ягонае багацце. У любых iншых абставiнах можна было яшчэ вагацца, цi патрэбна звяртацца да гульнi ў косцi, але толькi не ў гэтых. Нябожчык генерал ужо дакладна ведаў, хто ўтаiў яго дабро.

|< Пред. 54 55 56 57 58 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]