Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке) :: Лагерлеф Сельма
Страница:
68 из 115
Ён хацеў быў дабрацца да свайго ранейшага месца, але так знясiлеў, што судоваму прыставу давялося падхапiць яго, а то б не ўтрымацца яму на нагах.
Настала чарга Паўлю Элiясану падысцi да барабана, каб паспрабаваць шчасця, i ўсе позiркi накiравалiся да яго. Яшчэ задоўга да выпрабавання ўсе палiчылi, што ён, вiдаць, i ёсць сапраўдны злачынец; цяпер ён быў, можна сказаць, прыгавораны. Больш жа ачкоў, чым браты Iварсаны, выкiнуць было немагчыма.
Такi вынiк нiкога б раней не засмуцiў, але тут усе ўбачылi, што Марыт Эрыксдотэр цiшком перабралася да Паўля Элiясана.
Ён не трымаў яе ў сваiх абдымках, нi пацалунку, нi пяшчоты не было памiж iмi. Яна толькi стаяла побач, моцна-моцна прыцiснуўшыся да яго, а ён абняў яе стан рукой. Нiхто не мог бы з дакладнасцю сказаць, цi доўга яны так прастаялi, бо ўвагу ўсiх захапiла гульня ў косцi.
Як бы там нi было, яны стаялi побач, злучаныя неспазнаным лёсам насуперак варце i грознаму начальству, насуперак тысячам гледачоў, насуперак жахлiвай гульнi са смерцю, у якую былi ўцягнуты.
Iх звяло разам каханне, але каханне больш узвышанае, чым зямное. Яны маглi б стаяць так летнiм ранкам каля лаза ў плятнi, праскакаўшы ўсю ноч напралёт i ўпершыню прызнаўшыся адно аднаму ў тым, што хочуць стаць мужам i жонкай. Яны маглi б стаяць так пасля першага прычасця, адчуваючы, што ўсе грахi зняты з душы. Яны маглi б стаяць так, калi б абоiм давялося перанесцi жах смерцi, i перайсцi ў той свет, i сустрэцца зноў, i зразумець, што яны на векi вечныя належаць адно аднаму.
|< Пред. 66 67 68 69 70 След. >|