Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке) :: Лагерлеф Сельма
Страница:
69 из 115
Яна стаяла, пазiраючы на ягоз такiм пяшчотным каханнем! I штосьцi варухнулася ў людскiх душах i падказала iм - вось над Паўлем Элiясанам i варта было б злiтавацца. Бо ён быў юным дрэўцам, якому не суджана цвiсцi i пладаносiць, ён быў жытнёвым полем, якому суджана быць вытаптаным, перш чым давядзецца абдарыць кагосьцi сваiм багаццем.
Ён моўчкi апусцiў руку, якая абвiвала стан Марыт i ўслед за ленсманам падышоў да барабана. Па яго твары непрыкметна было, каб ён хоць крыху хваляваўся, калi браў у рукi кубак. Ён не выступаў перад народам, як iншыя, а павярнуўся да Марыт.
- Не бойся! - сказаў ён. - Бог ведае, што я таксама невiнаваты.
Пасля гэтага ён, нiбы гуляючы, патрос некалькi разоў косцi ў кубку, не спыняючы iх, пакуль яны не перакацiлiся праз край i не вылецелi на барабанную шкуру.
- Я выкiнуў на абедзвюх па шасцёрцы, Марыт! Я выкiнуў па шасцёрцы, i я таксама!
Ён будзе апраўданы - iншае яму i ў галаву не прыходзiла, i ад радасцi ён не мог устаяць на месцы. Высока падскочыўшы, ён падкiнуў шапачку ўгору, схапiў у абдымкi стражнiка, якi стаяў побач з iм i пацалаваў.
Тут многiя падумалi: "Вiдаць адразу, што ён чужаземец. Калi б ён быў шведам, то не радаваўся б да часу".
Суддзя, ленсман, засядацелi i знатныя паны паважана i не спяшаючыся падышлi да барабана, каб разгледзець косцi. Але на гэты раз выгляд iх быў нярадасны. Яны толькi пакiвалi галавой i нiхто з iх не павiншаваў Паўля Элiясана са шчаслiвым вынiкам, якi выпаў на яго долю.
|< Пред. 67 68 69 70 71 След. >|