Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 80 из 115



Раптам Марыт падскочыла, ачуўшыся ад свайго глыбокага роздуму. Яна пачула, як па двары шпарка бягуць дзецi, напэўна, да яе.

Гэта былi два хлопчыкi гадоў дзесяцi-адзiнаццацi. Адзiн быў сынам гаспадара, Нiльс, другога яна не ведала. I, вядома ж, яны прыбеглi папрасiць яе ў нечым дапамагчы.

- Марыт, - сказаў Нiльс, - гэта Адрыян з Хедэбю. Мы з iм былi вунь на той дарозе i ганялi абруч, а потым паспрачалiся, i я разадраў яго шапачку.

Марыт моўчкi сядзела, гледзячы на Адрыяна. Прыгожы хлопчык, у аблiччы якога было штосьцi цiхае i лагоднае. Яна схапiлася за сэрца, бо заўсёды адчувала боль i страх, калi бачыла каго-небудзь з Лёвеншольдаў.

- Цяпер мы зноў сябруем, - працягваў Нiльс, - вось я i падумаў: дай жа папрашу цябе, можа, ты паправiш Адрыяну шапачку, перш чым ён пойдзе дадому.

- Добра, - сказала Марыт, - зацырую!

Узяўшы ў рукi разадраную шапачку, яна паднялася, збiраючыся пайсцi ў клець.

- Напэўна, гэта знак божы, - прамармытала яна. - Пагуляйце ж яшчэ крыху на двары! - сказала Марыт хлопчыкам. - Хутка будзе гатова.

Зачынiўшы за сабой дзверы ў клець, яна пачала цыраваць дзiркi ў шапачцы Адрыяна Лёвеншольда.

IX

Зноў мiнула некалькi год, а пра пярсцёнак па-ранейшаму не было нi слыху нi дыху. Але вось здарылася так, што ў 1788 годзе дзяўчына Мальвiна Спак пасялiлася ў Хедэбю i стала там аканомкай. Была яна беднай пастарскай дачкой з Сёрмланда, нiколi раней за межы Вермланда не выязджала i не мела нiякага ўяўлення аб тым, што творыцца ў маёнтку, дзе ёй трэба было служыць.

|< Пред. 78 79 80 81 82 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]