Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 82 из 115

- Дочкi лiчаць, што ён падобны на дзядулю майго мужа - генерала Лёвеншольда, якога вы бачыце вунь на тым партрэце, i яны звычайна называюць прывiд Генералам. Але вы, паненка, вядома, разумееце, што нiхто не падумае сказаць, быццам па доме блукае сам генерал - ён жа, напэўна, найцудоўны быў чалавек. Шчыра кажучы, мы i самi не можам усё гэта зразумець. I калi сярод слуг пойдуць якiя-небудзь плёткi, у вас, паненка, спадзяюся, хопiць розуму не прыслухоўвацца да iх.

Дзяўчына Спак яшчэ раз зрабiла рэверанс i запэўнiла баранэсу, што нiколi не дапусцiць сярод слуг нiякiх плётак пра паноў; i на гэтым аўдыенцыя была закончана.

Дзяўчына Спак была, вядома, усяго толькi беднай аканомкай, але паколькi паходзiла не з простай сям'i, то ела за панскiм сталом, як i кiраўнiк маёнтка з гувернанткай. Зрэшты, мiлавiдная i прыемная, з мiнiяцюрнай i кволай фiгуркай, светлавалосая, з ружовым, квiтнеючым тварыкам, яна зусiм не псавала выгляду за панскiм сталом. Усе лiчылi яе вельмi прыстойным чалавекам, якi змог стаць карысным у многiх адносiнах, i яна адразу ж зрабiлася ўсеагульнай любiмiцай.

Неўзабаве аканомка заўважыла, што прывiд, аб якiм казала баранэса, быў пастаянным прадметам размовы за сталом. То адна з маладых баранэс, то гувернантка аб'яўлялi:

- Сягоння Генерала бачыла, - аб'яўлялi такiм тонам, быццам гэта было нейкiм гонарам, якiм i пахвалiцца не грэх.

Дня не праходзiла без таго, каб хто-небудзь не запытаўся ў яе, цi не сустракаўся ёй прывiд, а паколькi Мальвiне пастаянна даводзiлася адказваць "не", то яна заўважыла, што гэта выклiкала пэўную пагарду да яе.

|< Пред. 80 81 82 83 84 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]