Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 87 из 115



Калi Генерал перабiраўся ў залу, яму падабалася, што яна прыбраная i прыведзеная ў парадак. Кожны вечар аканомка бачыла, як баранэсы з дочкамi складвалi сваё рукадзелле i бралi яго з сабой: калаўроты i пяльцы для вышывання таксама выносiлi ў iншы пакой. На падлозе не пакiдалi нават абрыўка нiткi.

Дзяўчына Спак, якая спала ў каморцы побач з залай, прачнулася аднойчы ноччу таму, што нейкi прадмет гучна стукнуўся аб сценку, каля якой стаяў яе ложак, а потым скацiўся на падлогу. Не паспела яна апамятацца, як зноў пачуўся стук i зноў штосьцi пакацiлася па падлозе, а потым усё паўтарылася яшчэ двойчы.

- Госпадзi Божа мой, што гэта ён там задумаў? - уздыхнула аканомка, таму што адразу зразумела, хто вiноўнiк усёй гэтай сумятнi.

Так, суседства з iм было зусiм не з прыемных. Усю ноч напралёт яна ляжала, аблiваючыся халодным потам i баючыся, што прывiд Генерала зойдзе i пачне яе душыць.

Калi ранiцай яна пайшла ў залу паглядзець, што там здарылася, то паклiкала з сабой i кухарку i пакаёўку. Але нiчога там не было разбiта, не вiдаць было якога-небудзь беспарадку, не лiчачы таго, што пасярод залы на падлозе ляжалi чатыры яблыкi. Як жа гэта яны так схiбiлi! Якраз напярэдаднi вечарам усе, седзячы каля камiна, елi яблыкi i чатыры яблыкi пакiнулi на камiннай дошцы. Ды гэта яўна не спадабалася Генералу. Дзяўчыне Спак давялося згладзiць сваю нядбайнасць бяссоннай ноччу.

З iншага боку, дзяўчына Спак нiколi на магла забыцца, як аднойчы ёй давялося сутыкнуцца з сапраўднай дружалюбнасцю Генерала.

|< Пред. 85 86 87 88 89 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]