Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 85 из 115

Яны толькi давалiсвабоду дзеянняў iншым, не перашкаджаючы iм малоць языком. Цяпер жа зрабiла новыя назiраннi: малады студэнт аднёсся да гэтага куды больш сур'ёзна, чым астатнiя маладыя людзi ў маёнтку.

- Што да мяне, - сказаў ён, - то я зайздрошчу ўсiм, каму давялося бачыць Генерала. Я б хацеў яму дапамагчы, але мне ён нiколi не трапляўся!

Гэтыя словы ён вымавiў з такiм шчырым шкадаваннем i з такiм пачуццём, што дзяўчына Спак у думках памалiлася богу аб хутчэйшым здзяйсненнi ягонага жадання. Малады барон абавязкова пашкадуе няшчасны прывiд i зноў падорыць яму магiльны спакой.

Неўзабаве стала вядома, што дзяўчына Спак больш, чым хто iншы з дамачадцаў, карыстаецца ўвагай прывiду. Яна бачыла яго так часта, што амаль прывыкла да яго. Ён з'яўляўся заўсёды iмгненна i нечакана - то на лесвiцы, то ў сенцах, то ў цёмным кутку кухнi.

Але прычыны ўзнiкнення прывiду разгадаць так i не ўдалося. Праўда, у душы дзяўчына Спак таiла цьмянае падазрэнне - цi няма ўжо чаго ў маёнтку, што мог бы адшукваць прывiд. Але як толькi яго ахоплiваў позiрк чалавека, то ён тут жа знiкаў, i яна нiяк не магла зразумець ягоных задум.

Дзяўчына Спак заўважыла, што, насуперак словам баранэсы, уся моладзь у Хедэбю была цвёрда ўпэўнена ў тым, што па маёнтку блукае не хто iншы, як стары генерал Лёвеншольд.

- Ён пакутуе ў магiле, - казалi маладыя паненкi, - i яму цiкава паглядзець, што мы задумваем тут у Хедэбю. Нельга ж адмовiць яму ў гэтым маленькiм задавальненнi.

|< Пред. 83 84 85 86 87 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]