Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 90 из 115

Выцягнуўшы з кладоўкi лесвiцу, яна прыставiла яе да палiцы, узлезла на самы верх, працягнула руку i намацала старую пасудную анучу. Ды ў гэту брудную анучу былi загорнуты абедзве сярэбраныя лыжкi.

Як яны туды трапiлi? Безумоўна, гэта здарылася без чыйго-небудзь ведама i намеру. У неверагоднай сумятнi на такiм банкеце магло здарыцца ўсё, што хочаш. Анучу зашпурнулi на палiцу, напэўна таму, што яна трапiла пад ногi, а сярэбраныя лыжкi апынулiся там разам з ёю, прычым нiхто гэтага не заўважыў.

Але цяпер яны зноўку знайшлiся, i дзяўчына Спак, ззяючы ад шчасця, аднесла iх баранэсе i па-ранейшаму стала яе правай рукой i памочнiцай.

Няма лiха без дабра. Вярнуўшыся дамоў вясной, малады барон Адрыян пачуў тое, што Генерал выказаў дзяўчыне Спак сваю нечуваную прыхiльнасць; i Адрыян адразу ж пачаў адносiцца да яе з асаблiвай увагай. Ён вельмi часта наведваўся да яе ў буфетную цi на кухню. То ён з'яўляўся пад маркай, што яму неабходна новая леска для вуды, то казаў, што яго прывабiў прыемны пах толькi што спечаных булачак. Пры гэтым ён заўсёды пераводзiў размову на прадметы незвычайныя. Ён схiляў аканомку расказваць яму гiсторыi аб прывiдах, якiя вадзiлiся ў багатых сёрмландскiх маёнтках, такiх, як Юлiта, Эрыксберг, жадаючы выведаць, якое ў яе меркаванне аб гэтым.

Але часцей за ўсё яму хацелася пагаварыць пра Генерала. Ён казаў ёй, што не можа разважаць пра яго з iншымi, бо яны ўспрымаюць яго толькi з жартоўнага боку. А ён спачувае няшчаснаму прывiду i хоча дапамагчы яму знайсцi вечны спакой.

|< Пред. 88 89 90 91 92 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]