Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 92 из 115

Працягнуўшы жанчыне руку, аканомка заўважыла, што тая зусiм не такая старая, як падалося здалёку. Скура ў яе была на рэдкасць гладкая i белая, таму дзяўчына Спак вырашыла - магчыма ёй не больш за пяцьдзесят. Хоць з выгляду яна была ўсяго толькi простай сялянкай, але трымалася з гонарам, быццам ёй давялося перажыць нешта такое, што ўзвышала яе над уласным саслоўем.

Пасля таго як аканомка дапамагала жанчыне перабрацца цераз агароджу, яны пайшлi побач па вузкай сцяжыне.

- Вы, паненка, вiдаць, тая самая, што кiруе гаспадаркай ў Хедэбю, сказала сялянка.

- Так, - пацвердзiла дзяўчына Спак.

- Я мяркую, добра вам там жывецца?

- А чаму б мне жыць дрэнна на такiм добрым месцы! - стрымана запярэчыла аканомка.

- Ды ў народзе кажуць, быццам у Хедэбю штосьцi творыцца.

- Не варта верыць людскiм плёткам, - павучальна заўважыла аканомка.

- Не варта, напэўна, не варта, ужо я ведаю! - пагадзiлася субяседнiца.

Яны памаўчалi. Мабыць, жанчына гэта штосьцi ведала, i, шчыра кажучы, дзяўчына Спак гарэла жаданнем параспытваць яе. Але гэта было б нядобра i не да твару ёй.

Першая зноў завяла размову жанчына.

- Здаецца мне, што вы, паненка слаўная, - прамовiла яна, - i таму я хачу даць вам добрую параду: не затрымлiвайцеся доўга ў Хедэбю. Бо з тым, хто там блукае, жарты дрэнныя. Ён не адступiцца, пакуль не даможацца свайго.

|< Пред. 90 91 92 93 94 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]