Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 124 из 315



У брудзе пагарды вашай ляжала статуя: але на тым i трымаецца закон яе, што з прынiжэння зноў паўстае жыццё i жывая прыгажосць!

I вось - у боскiм нiмбе падымаецца яна цяпер, яшчэ больш панадная ў пакутнiцтве сваiм; i сапраўды, яна яшчэ падзякуе вам за тое, што вы скiнулi яе, разбуральнiкi!

Такую параду я даю каралям, i цэрквам, i ўсяму, што злядашчылася пад цяжарам гадоў iаслабла ад цнотаў сваiх: дайце скiнуць сябе! I вы зноў вернецеся да жыцця, а дабрачыннасць вернецца да вас!"

Так я казаў Агнявому Сабаку. Тут ён панура перапынiў мяне i спытаўся: "Царква? Што гэта такое?"

"Царква, - адказаў я, - гэта своеасаблiвая дзяржава, але вельмi iлжывая. Аднак жа замоўкнi, падступны сабачыска! Цi ж ты не ведаеш суродзiчаў сваiх!

Як i ты сам, дзяржава ёсць сабака крывадушнасцi; як i ты, яна любiць гаварыць сярод дыму i грукату, каб прымусiць верыць, як гэта робiш i ты, быццам гаворыць яна з нутра рэчаў.

Бо яна мусова хоча быць найважнейшым зверам на зямлi; i вераць ёй, што яна здольная на гэта".

Пасля маiх слоў Агнявы Сабака стаў, як кручаны, круцiцца ад зайздрасцi. "Як так? - закрычаў ён. - Як так найважнейшым зверам на зямлi? I ў гэта вераць?" I столькi дыму i жахлiвага ляманту шуганула з пашчы яго, што я аж падумаў, а цi не задыхнецца ён ад гневу i зайздрасцi.

Нарэшце ён супакоiўся, i аслабла пыхценне яго; але як толькi ён змоўк, я сказаў яму са смехам:

"Ты злуешся, Агнявы Сабака: значыцца, я слушна думаў пра цябе!

А каб мне так i застацца слушным, паслухай пра другога Агнявога Сабаку: ён i праўда вяшчуе з самога сэрца зямлi.

Золата i залаты дождж вывяргае дыханне ягонае: так хоча сэрца.

|< Пред. 122 123 124 125 126 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]