Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 123 из 315

Сапраўды, як на сабаку з прорвы ты залiшне ясi з паверхнi!

Я лiчу цябе нутравешчам зямлi, i не болей за тое: кожнага разу, чуючы дэманаў вывяржэння i абвяржэння, я лiчыў iх падобнымi да цябе - падсоленымi, хлуслiвымi i пляскатымi.

Вы ўмееце рыкаць i засыпаць попелам! Вы - непамысныя выхвалякi, вы дасканала авалодалi майстэрствам так награваць глей i слiзь, каб яны закiпалi.

Дзе вы, там паблiзу заўсёды павiнен быць глей i мноства губкападобных, пячорыстых i створкава-зашчэмленых: усё гэта рвецца на волю.

"Воля", - радасна рыкаеце вы: але я адвык верыць у вялiкiя падзеi, калi вакол iх так многа ляманту i чаду.

I павер мне ты, пякельны шум! Найвялiкшыя падзеi - гэта не сама галаслiвыя, а нашы сама сцiшаныя гадзiны.

Не вакол выдумшчыкаў новага галасу, а вакол вынаходцаў новых каштоўнасцяў круцiцца свет; нячутна круцiцца ён.

I прызнай, што як толькi рассеецца дым i астыне твой грукат, выявiцца, што не было анiчога. Вялiкая важнасць, калi якi-небудзь горад знябыўся, як мумiя, а якая-небудзь статуя ляжыць у брудзе?

I вось што яшчэ я хачу сказаць усiм звяргальнiкам статуяў: далiбог, гэта найвялiкшае глупства - кiдаць соль у мора, а статуi ў бруд.

|< Пред. 121 122 123 124 125 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]