Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 180 из 315



Уладалюбства: перад позiркам яго чалавек поўзае i плазуе, сцелецца рабом i робiцца нiжэйшы за змяю i свiнню, пакуль, нарэшце, не вырвецца ў яго крык вялiкай пагарды.

Уладалюбства: грозны настаўнiк вялiкай пагарды, якi кiдае ў твар гарадам i царствам: "Далоў цябе!", пакуль, нарэшце, i самi яны не залямантуюць: "Далоў, мяне!"

Уладалюбства: яно падымаецца да чыстых i адзiнокiх, каб iх прывабiць, падымаецца ўгору да самадастатковых вяршыняў, палаючы, як любоў, малюючы ў нябёсах панадныя пурпуровыя блiкi асалодаў.

Уладалюбства: але хто сказаў, што нездаровая такая палкасць, калi высокае iмкнецца да ўлады над нiжэйшым! Сапраўды, няма нiчога хваравiтага ў такiм жаданнi, у такiм прышэсцi!

Каб адзiнокая вяршыня не заставалася вечна адна i была сабе дастатковая; каб гара сышла да далiны, а вятры вяршыняў - да нiзiнаў.

О, хто знойдзе сапраўднае iмя, каб назваць i ўзвесцi ў дабрачыннасць гэта iмкненне! "Цнота, якая адорвае" - так назваў калiсьцi Заратустра тое безназоўнае.

I тады сталася - i праўда, сталася ўпершыню, - што слова яго ўзвялiчыла сябелюбства - бадзёрае, здаровае сябелюбства, што б'е струмянём з моцнай душы;

- з моцнай душы, спалучанай з узвышаным целам, цудоўным, непераможным i дужым, побач з якiм кожная рэч робiцца люстрам;

- з моцнай душы, злучанай з пругкiм целам, якое гаворыць само за сябе, з целам-танцорам, сiмвалам i выразам якога служыць душа, якая радуецца сабе самой. Радасць такiх целаў i душаў называе сябе дабрачыннасцю, цнотаю.

|< Пред. 178 179 180 181 182 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]