Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 194 из 315

Ваша воля i вашы ногi, якiя iмкнуцца далей за вас самiх, - ад сёння хай будуцьвашым новым гонарам!

Няпраўда, што служылi вы прынцу, - што мне да тых прынцаў! - альбо служылi апорай хiсткаму, каб яно стаяла мацней!

Няпраўда, што пры двары ваш род праз прыдворства стаўся прыдворным, i вы навучылiся быць каляровымi, як фламiнга, i гадзiнамi выстойваць у невялiкiх сажалках:

- бо ўменне выстойваць - дабрачыннасць прыдворных; усе яны думаюць, што да шчасця пасля смерцi належыць таксама дазвол сесцi!

I няпраўда, што дух, якi вы называеце святым, вёў вашых продкаў у зямлю абяцаную, якая, як я лiчу, нявартая абяцання: бо там, дзе вырасла найгоршае дрэва, крыж, няма чаго абяцаць!

- i сапраўды, куды б нi вёў "святы дух" сваiх рыцараў, ва ўсiх паходах перад iмi беглi казлы i гусi, апантанцы крыжа i iншыя шалянiцы!

О братове мае, не назад, а наперад павiнен глядзець арыстакратызм ваш! Хай будзеце вы выгнаныя з земляў вашых бацькоў i прадзедаў!

Зямлю дзяцей вашых вы павiнны любiць: любоў гэта хай будзе новым вашым арыстакратызмам; любiце яе, яшчэ не адкрытую зямлю, што ляжыць у далёкiх акiянах! Хай шукаюць яе вашыя караблi!

У дзецях вашых павiнны вы апраўдаць тое, што былi дзецьмi сваiх бацькоў: так вы павiнны адкупiць усё мiнулае! Гэтую новую скрыжаль я станаўлю над вамi!

13

"Навошта жыць? Усё - марнасць! Жыць - гэта малацiць салому, жыць - гэта палiць сябе i ўсё роўна не сагравацца".

Гэтая старая трызня ўсё яшчэ ўважаецца за "мудрасць"; а таму, што старая яна i тхне гнiлiзнай, шануюць яе яшчэ болей.

|< Пред. 192 193 194 195 196 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]