Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 198 из 315



А вы, стомленыя ад свету! Вы, нядбальцы зямныя! Даць бы вам дубчыкам! Дубчыкам трэба вярнуць бадзёрасць вашым нагам!

Бо калi вы не хворыя i не аджылыя, ад каго стамiлася зямля, дык вы хiтрыя абiбокi або затоеныя пажадлiвыя каты, аматары прысмакаў. I калi не хочаце зноў весела бегаць, дык выпратвайцеся з зямлi!

Няма патрэбы лячыць невылечных: так вучыць Заратустра. Хай выпратваюцца з зямлi!

Але каб паставiць кропку, трэба болей мужнасцi, чым на пiсанне новых вершаў: гэта ведаюць усе лекары i паэты.

18

О братове мае, ёсць скрыжалi, створаныя стомленасцю, i ёсць скрыжалi, створаныя гультайствам - гультайскiя: кажуць яны адно, а хочуць, каб iх чулi па-рознаму.

Зiрнiце на гэтага змардаванага! Адна толькi пядзя аддзяляе яго ад мэты, але ў стомленасцi сваёй ён упарты i звалiўся ён тут, у пыл, гэты адважнiк!

Ад стомленасцi пазяхае ён на шлях свой, на зямлю, на мэту i на сябе: i лепей пакутуе, а нi кроку не хоча ступiць далей, упарцiцца:

- пакутаваць за пядзю ад сваёй мэты! Сапраўды, яшчэ давядзецца за валасы цягнуць яго на нябёсы, - такога героя!

Але лепш пакiньце яго там, дзе ён ляжыць, каб сышоў да яго суцешнiк-сон з асвяжальным пошумам дажджу.

|< Пред. 196 197 198 199 200 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]