Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 200 из 315



Бо калi доўгая тая лесвiца, па якой душа можа ўзыходзiць угору i спускацца ў найглыбейшыя безданi, як не абсесцi яе мноству захрыбетнiкаў?

- бо калi душа шырокая i можа бегаць, блукаць i лунаць у сабе самой; калi гэта душа таго, хто патрэбен, душа, якая палка кiдаецца ва ўсё Выпадковае;

- душа сутная, якая апускаецца ў станаўленне; душа, якая валодае, якая прагне волi i палкiх парыванняў;

- душа, якая ўцякае ад сябе самой i зноў сябе даганяе, апiсваючы шырокiя кругi; душа мудрая, якую так соладка ўмаўляе неразумнасць;

- душа, якая сама сябе любiць, у якой усе рэчы набываюць iмкненне i супрацьборства, прылiў i адлiў свой: - о, як ёй не мець, найвышэйшай душы, найгоршага захрыбетнiка?

20

Обратове мае, няўжо я жорсткi? Але я кажу так: што падае, - папхнi!

Усё цяперашняе - яно падае i распадаецца: хто яго ўтрымае! А я хачу яшчэ i папхнуць!

Цi зведалi вы асалоду - скочваць камянi ў прорву са спадзiстых скалаў? Глядзiце, як коцяцца людзi з цяпершчыны ў мае глыбiнi!

Я - уверцюра да iгры найлепшага музыкi, братове мае! Я - прыклад! Рабiце ж на мой прыклад!

I тых, каго не вучыце лётаць, вучыце хутчэй падаць!

21

Я люблю адважных: але мала быць рубакам, трэба яшчэ ведаць, каго рубаць!

I часта адвагi бывае болей у тым, каб утрымацца i прайсцi мiма: i захаваць сябе на больш вартага ворага!

Хай будуць ворагамi вам толькi тыя, хто варты нянавiсцi, а не пагарды: вы павiнны ганарыцца сваiмi ворагамi: так я калiсьцi вучыў вас.

На больш вартага ворага вы павiнны захаваць сябе, братове мае: таму многiх вы павiнны абмiнуць на дарозе сваёй,

- асаблiва ж безлiчны зброд, што гарлае вам у вушы пра народ i народы.

Захавайце ж чыстым сваё вока ад iхнiх "за" i "супраць"! Многа там правiльнага, а многа i няправiльнага: i напоўнiцца гневам той, хто аддасць iм увагу сваю.

Углядацца ў iх, рубаць iх - гэта адно i тое самае; лепей iдзiце ў лясы i ўкладзiце мячы вашыя ў похвы!

Iдзiце сваiмi дарогамi! А народу i народам дайце - хай iдуць сваiмi! Сапраўды, цёмныя дарогi iхнiя, не азораныя анiводнай надзеяй!

Хай гандляр пануе там, дзе ўсё, што блiшчыць яшчэ, - гэта толькi яго золата! Час каралёў мiнуўся: што сёння завецца народам, не заслугоўвае каралёў.

|< Пред. 198 199 200 201 202 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]