Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 199 из 315



Хай ляжыць, пакуль сам не прачнецца, пакуль сам не адмовiцца ад усялякае стомы i ад усяго, што стома вяшчала ягонымi вуснамi!

Толькi, братове мае, адганiце ад яго сабак, гэтых умлелых лiзуноў, увесь гэты гамуз свалаты:

- увесь гэты гамуз "адукаванай" набрыдзi, што раз'ядаецца на поце герояў!

19

Я замыкаю сябе ў кола i святыя гранiцы; чым вышэй горы, на якiя я ўзыходжу, тым меней людзей падымаецца са мною: з сама свяшчэнных гор я будую горныхрыбет.

Куды б вы нi падымалiся разам са мною, братове мае, глядзiце, каб не падымаўся разам з вамi якi-небудзь захрыбетнiк.

Захрыбетнiк: гэта чарвяк, паўзун, плазун, якi шукае ранаў i патайных хворых закуткаў вашага сэрца, каб тлусцець, раз'ядаючыся на iх.

I ў тым уся штука ягоная, што ён адгадвае стомленасць у душах, якiя ўзыходзяць: у вашай тузе i бяссiллi, у вашай пяшчотнай ветлiвасцi, сарамяжлiвасцi ладзiць ён сваё мярзотнае логвiшча.

Дзе дужы бывае слабы, дзе высакародны - надта лагодны, там i ладзiць ён сваё мярзотнае логвiшча: захрыбетнiк жыве там, дзе ў вялiкага сэрца ў рубцах дробных ран.

Што ёсць найвышэйшы род сутнага i што ёсць найнiкчэмнейшы? Захрыбетнiк гэта сама найнiкчэмнейшы, але той, хто вялiкi, кормiць болей за ўсё захрыбетнiкаў.

|< Пред. 197 198 199 200 201 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]