Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 207 из 315



А прачнуўшыся - чувай вечна: не такi я, каб, разбудзiўшы прабабку, сказаць ёй: "Спi далей!"

Вось ты варушышся, пацягваешся, крэкчаш? Уставай! Не крактаць павiнна ты, а гаварыць! Цябе клiча бязбожнiк Заратустра!

Я, Заратустра, абаронца жыцця, абаронца цярпенняў, абаронцакола - я клiчу цябе, мая прадонная думка!

О, здароўя мне! Ты iдзеш, я чую цябе! Бездань мая кажа, сваю апошнюю глыбiню выставiў я на святло!

Здароўя мне! Прыходзь! Прыходзь! Падай мне руку - ха! пусцi! ха-ха! мярзота, мярзота, мярзота - гора мне!"

2

Але як толькi Заратустра вымавiў гэтыя словы, упаў, як мёртвы, i доўга ляжаў нерухома, як мёртвы. Ачуняўшы, ён быў белы, дрыжаў, не сыходзiў з месца i доўга не браў нi есцi, нi пiць. А трывала гэта сем дзён; але звяры не пакiдалi яго нi ўночы, нi ўдзень, i толькi арол лётаў па ежу. Усё, што ён знаходзiў альбо здабываў сiлаю, складваў Заратустру на ложак; так што той ляжаў сярод жоўтых i чырвоных ягад, вiнаграду, сакавiтых яблыкаў, кедравых арэхаў i духмяных траў. А ў ногi былi пакладзены два ягняцi - цяжка далося адбiць iх у пастухоў.

Нарэшце, праз сем дзён падняўся Заратустра на ложку, узяў у рукi чырвоны яблык, панюхаў - i прыемны яму быў пах яблыка. I тады вырашылi ягоныя звяры, што пара загаварыць з iм.

"О Заратустра, - сказалi яны, - вось ужо сем дзён, як ты ляжыш з ацяжэлымi вачыма: цi не хочаш ты нарэшце ўстаць на ногi?

Выйдзi са сваёй пячоры: свет чакае цябе, як сад. Вецер калыша густыя пахошчы, якiя ляцяць да цябе, i ўсе ручаi гатовыя бегчы за табою.

Усе рэчы ўтохлiся па табе, ты ж бо сем дзён ляжаў адзiн: дык выйдзi з пячоры! Усе рэчы хочуць быць табе лекарамi!

Альбо, можа, новая веда прыйшла да цябе, горкая i цяжкая? Як рашчыненае цеста ляжаў ты, i вось - паднялася душа твая i выйшла за свае межы".

|< Пред. 205 206 207 208 209 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]