Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
220 из 315
�яць!
Хто кажа: "Мiнiся!
Дзесяць!
Але ўсякая радасць прагне вечнасцi,
Адзiнаццаць!
Прагне глыбокай, глыбокай вечнасцi!"
Дванаццаць!
Сем пячатак, альбо Песня сцвярджэння i праўды
1
Калi я прарок i калi ўжо я поўны таго прарочага духу, якi лунае над горным перавалам памiж двума морамi,
цяжкаю хмараю блукаючы над мiнулым i будучым; варожы душным нiзiнам i ўсяму стомленаму, што не можа нi жыць, нi памерцi,
гатовы кiдаць маланкi з цёмных грудзей i прамянi святла, якiя збаўляюць; цяжарны маланкамi, якiя ўсклiкаюць "Так!"; у чыiм смеху гучыць "Так!"; гатовы разлiць святло прароцтваў:
- але шчасны той, хто носiць гэта ва ўлоннi сваiм! I праўда, доўга ён будзе цяжкаю хмараю навiсаць над скалою, той, хто калiсьцi мае запалiць святло будучынi!
О, як не iмкнуцца мне палымяна да Вечнасцi i да шлюбнага пярсцёнка над усiмi пярсцёнкамi - да Пярсцёнка Вяртання!
Нiколi яшчэ не сустракаў я жанчыны, ад якое хацеў бы дзяцей, акрамя той, якую кахаю, бо я кахаю цябе, о Вечнасць!
Бо я кахаю цябе, о Вечнасць!
2
Калi свайго часу мой гнеў разбураў магiлы, перастаўляў пагранiчныя камянi i скiдаў у прорвы старыя разбiтыя скрыжалi;
калi кпiны мае, быццам бура, змяталi парахно сатлелых слоў, i быў я памялом усiм павукам-крыжакам i ачышчальным ветрам старым задушлiвым скляпам:
- калi я сядзеў, радуючыся, каля мясцiнаў супакаення старых божышчаў, дабраслаўляючы i любячы свет каля помнiкаў былым паклёпнiкам на яго:
- бо люблю я нават цэрквы i магiлы божышчаў, калi праз разбураныя купалы глядзiць сонца сваiм ясным вокам; i быццам травы i чырвоныя макi, люблю я руiны храмаў:
- о, як не iмкнуцца мне палымяна да Вечнасцi i да шлюбнага пярсцёнка над усiмi пярсцёнкамi - да Пярсцёнка Вяртання!
Нiколi яшчэ не сустракаў я жанчыны, ад якое хацеў бы дзяцей, акрамя той, якую кахаю: бо я кахаю цябе, о Вечнасць!
Бо я кахаю цябе, о Вечнасць!
3
Калi раней да мяне прыходзiла натхненне, якое брала пачатак ад таго жыватворнага дыхання, ад той нябеснай неабходнасцi, што нават выпадковасцi прымушае зорна карагодзiцца;
калi я смяяўся калiсьцi смехам стваральнай маланкi, за якою грозна, але непакорлiва iдзе гром дзеяў;
калi колiсь сядзеў з божышчамi за гульнёвым сталом зямлi i гуляў з iмi ў косцi, так што зямля дрыжала i пакрывалася шчылiнамi, вырыгаючы ў прастору патокi агню:
- бо зямля - гэта стол божышчаў, якi ўздрыгвае ад iх гульнёвых касцей i новых творчых размоваў:
- о, як не iмкнуцца мне палымяна да Вечнасцi i да шлюбнага пярсцёнка над усiмi пярсцёнкамi - да Пярсцёнка Вяртання!
Нiколi яшчэ не сустракаў я жанчыны, ад якое хацеў бы дзяцей, акрамя той, якую кахаю: бо я кахаю цябе, о Вечнасць!
Бо я кахаю цябе, о Ве
|< Пред. 218 219 220 221 222 След. >|