Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 221 из 315

- бо люблю я нават цэрквы i магiлы божышчаў, калi праз разбураныя купалы глядзiць сонца сваiм ясным вокам; i быццам травы i чырвоныя макi, люблю я руiны храмаў:

- о, як не iмкнуцца мне палымяна да Вечнасцi i да шлюбнага пярсцёнка над усiмi пярсцёнкамi - да Пярсцёнка Вяртання!

Нiколi яшчэ не сустракаў я жанчыны, ад якое хацеў бы дзяцей, акрамя той, якую кахаю: бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

Бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

3

Калi раней да мяне прыходзiла натхненне, якое брала пачатак ад таго жыватворнага дыхання, ад той нябеснай неабходнасцi, што нават выпадковасцi прымушае зорна карагодзiцца;

калi я смяяўся калiсьцi смехам стваральнай маланкi, за якою грозна, але непакорлiва iдзе гром дзеяў;

калi колiсь сядзеў з божышчамi за гульнёвым сталом зямлi i гуляў з iмi ў косцi, так што зямля дрыжала i пакрывалася шчылiнамi, вырыгаючы ў прастору патокi агню:

- бо зямля - гэта стол божышчаў, якi ўздрыгвае ад iх гульнёвых касцей i новых творчых размоваў:

- о, як не iмкнуцца мне палымяна да Вечнасцi i да шлюбнага пярсцёнка над усiмi пярсцёнкамi - да Пярсцёнка Вяртання!

Нiколi яшчэ не сустракаў я жанчыны, ад якое хацеў бы дзяцей, акрамя той, якую кахаю: бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

Бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

4

Калi за адзiн глыток выпiваў я калiсьцi пенiсты моцны трунак з кубка, у якiм была прыгатаваная сумесь усiх рэчаў:

калi рука мая змешвала разам далёкае i блiзкае дадаючы агню ў дух, да цярпенняў - радасць, да благога - добрае;

калi я сам - драбiнка той выбаўляльнай солi, чыёй сiлай у тым кубку нараджаецца добрая сумесь:

- бо ёсць соль, якая звязвае дабро са злом, i нават самое зло будзе добрай прыправай i шумавiннем лiшку, што б'е цераз край:

- о, як не iмкнуцца мне палымяна да Вечнасцi i да шлюбнага пярсцёнка над усiмi пярсцёнкамi - да Пярсцёнка Вяртання!

Нiколi яшчэ не сустракаў я жанчыны, ад якое хацеў бы дзяцей, акрамя той, якую хахаю: бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

Бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

5

Калi я люблю мора i ўсё, што роднаснае мору, асаблiва калi яно гнеўна супярэчыць мне;

калi ёсць ува мне тая радасць пошуку, што iмкне ветразi насустрач нязведанаму, калi ёсць у радасцi маёй радасць марака;

калi колiсь радасць мая ўсклiкала: "Бераг знiк з вачэй - сёння апалi з мяне апошнiя путы,

- бясконцасць бушуе навокал, дзесьцi там, далёка, вабна ззяе прастора i час, наперад! Мацуйся, старое сэрца!":

- о, як не iмкнуцца мне палымяна да Вечнасцi i да шлюбнага пярсцёнка над усiмi пярсцёнкамi - да Пярсцёнка Вяртання!

Нiколi яшчэ не сустракаў я жанчыны, ад якое хацеў бы дзяцей, акрамя той, якую кахаю: бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

Бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

6

Калi дабрачыннасць мая - дабрачыннасць �

|< Пред. 219 220 221 222 223 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]