Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
223 из 315
амега мая, каб усё цяжкае зрабiлася лёгкiм, усякае цела, i танцавала, а дух зрабiўся птушкай: i праўда, гэта i ёсць альфа i амега мая!
- о, як не iмкнуцца мне палымяна да Вечнасцi i да шлюбнага пярсцёнка над усiмi пярсцёнкамi - да Пярсцёнка Вяртання!
Нiколi яшчэ не сустракаў я жанчыны, ад якое хацеў бы дзяцей, акрамя той, якую кахаю: бо я кахаю цябе, о Вечнасць!
Бо я кахаю цябе, о Вечнасць!
7
Калi колiсь я распасцiраў над сабою цiхае неба i на сваiх крылах iмкнуўся ў свае нябёсы;
- калi, гуляючы, я плаваў у глыбiнях святла, i птушка-мудрасць прылятала да свабоды маёй;
- i казала мне так: "Зiрнi, няма нi верху, нi нiзу! Усюды ўзлятай, цi то ўгору, а цi то ўнiз - ты ж лёгкi! Спявай! Перастань гаварыць;
- цi ж усе словы створаны не для цяжкiх? Цi ж усе словы не хлусяць лёгкiм! Спявай! Перастань гаварыць!"
- о, як не iмкнуцца мне палымяна да Вечнасцi i да шлюбнага пярсцёнка над усiмi пярсцёнкамi - да Пярсцёнка Вяртання!
Нiколi яшчэ не сустракаў я жанчыны, ад якое хацеў бы дзяцей, акрамя той, якую кахаю: бо я кахаю цябе, о Вечнасць!
Бо я кахаю цябе, о Вечнасць!
ЧАСТКА ЧАЦВЕРТАЯ I АПОШНЯЯ
- "О, дзе ў свеце хто нарабiў большага глупства, як мiлажальнiкi? I што ў свеце спрычынiла болей пакут, чым дурасць мiлажальных? Гора тым, якiя любяць, але яшчэ не дасягнулi вышынi, якая вышэй за iх мiлажаль! Сказаў мне аднаго разу д'ябал: "I ў Бога есць сваё пекла: гэта Ягоная любоў да людзей". А нядаўна я чуў ад яго: "Бог памёр, ад мiлажальнасцi сваёй да людзей памёр ён".
Заратустра. Пра мiлажальных
Мядовая ахвяра
I зноў беглi месяцы i гады над душой Заратустры, а ён не заўважаў гэтага; але валасы ў яго пасiвелi. Аднаго разу сядзеў ён на каменi каля пячоры i моўчкi глядзеў удалечыню на ўздыбленыя марскiя нетры; звяры яго задуменна, пахаджалi вакол i, нарэшце, спынiлiся перад iм.
"О Заратустра, - сказалi яны, - цi не цiкуеш ты за сваiм шчасцем?"
"Што мне тое шчасце! - адказаў Заратустра. Даўно ўжо я не iмкнуся да шчасця - я iмкнуся да свае справы". - "О Заратустра, - сказалi звяры, - ты кажаш так, быццам паверх усякае меры перапоўнены дабром. Быццам ты плывеш у блакiтным возеры шчасця!" - "Ах вы, хiтруны, - адказаў Заратустра, усмiхаючыся, - якi ўдалы вобраз вы выбралi! Аднак вы ведаеце, што шчасце маё цяжкае i не падобнае на рухлiвую хвалю: яно гняце i не адстае ад мяне, быццам растопленая смала".
Тады звяры зноў задумалiся i пачалi хадзiць вакол, пасля зноў спынiлiся перад iм. "О Заратустра, - казалi яны, - дык вось чаму ты робiшся ўсё жаўцейшы i чарнейшы, хоць валасы твае бялеюць i робяцца падобнымi на лён? Глянь, ты i праўда нiбыта ўвесь у смале!" - "Ды што вы такое кажаце, звярове мае, смеючыся адказаў Заратустра! - праўда, абылгаў я сваё шчасце, параўнаўшы яго з смалой.
|< Пред. 221 222 223 224 225 След. >|