Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
224 из 315
З усiмi пладамi, якiя спеюць, адбываецца тое самае, што i са мною. Гэта - мёд у жылах маiх; ён згушчае маю кроў, а душу робiць спакайнейшаю". "Мабыць, так яно i ёсць, - адказалi звяры, наблiжаючыся да яго, - а цi не хочаш ты сёння падняцца на высокую гару? Паветра празрыстае, i з гары свет лепей бачыцца, чым калi-небудзь iншым часам". - "Так яно, звярове мае, адказваў ён, - цудоўная ваша парада па сэрцы мне: я падымуся на высокую гару! Але паклапацiцеся, каб у мяне быў мёд - жоўты, чысты, празрысты, халодны, як лёд, залацiсты сотавы мёд. Бо ведайце, - там, угары, я хачу прынесцi мядовую ахвяру".
Але калi Заратустра дабраўся да вяршынi гары, ён адаслаў звяроў, якiя iшлi з iм, дамоў, i ўжо як убачыў, што застаўся адзiн, шчыра засмяяўся i, азiрнуўшыся, сказаў:
"Я гаварыў пра ахвяры i пра мядовую ахвяру: гэта была толькi зачэпка i, шчыра кажучы, карыснае дзiвацтва! Тут, угары, я магу гаварыць вальней, чым перад пячорамi пустэльнiкаў i свойскiмi жывёламi.
Ахвяраваць? Хутчэй я распускаю тое, што мне дораць, - марнатраўца з тысячай рук: як мне назваць гэта ахвярай!
I калi я хацеў мёду, я хацеў толькi прынады салодкага, густога мядовага соку, якiм ласуюцца бурклiвыя мядзведзi i дзiвосныя драпежныя птушкi:
- найлепшай прынады, якая так патрэбна паляўнiчым i рыбакам.
|< Пред. 222 223 224 225 226 След. >|