Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
225 из 315
Бо калi гэты свет падобны на лес, населены дзiкiмi звярамi, i на паляўнiчыя абшары, дык, па-мойму, ён яшчэ больш падобны на бяздоннае i поўнае мора,
- на мора, поўнае стракатых рыб i крабаў, мора, якое парадавала б нават багоў, калi б яны захацелi самiпарабiцца рыбакамi i закiдваць мярэжы: такi багаты гэты свет на вялiкiя i малыя дзiвосы!
Асаблiва свет людскi, людское мора: я закiдваю ў яго залатую вуду i кажу: расхiнiся, бездань людская!
Расхiнiся i выкiнь мне рыб i блiскучых крабаў! Найлепшай прынадай наджу я сёння дзiвосных чалавечых рыб!
- само сваё шчасце я закiдваю ўдалячынь, ва ўсе староны, памiж усходам, зенiтам i захадам, каб убачыць, цi многа рыб сярод людзей пачне трапятацца i тузацца на прынадзе майго шчасця,
- пакуль, падчапiўшыся на вострыя, схаваныя кручкi, не давядзецца iм гэтым каляровым плотачкам безданi - дасягнуць маёй вышынi, вышынi сама зацятага лаўца чалавекаў i рыб.
Бо такi я ад пачатку, заваблiвы i панадны, цягну ўгору i ўзвышаю, выхоўваю i прыглядваю, бо нездарма ж я калiсьцi казаў сам сабе: "Будзь тым, хто ты ёсць!"
Няхай жа цяпер яны падымаюцца ўгору, да мяне: бо я чакаю азнакi, якая абвяшчае, што пачалася гадзiна сыходу майго; а сам я пакуль яшчэ не апускаюся ў людское мора, у якое сваiм часам мецьму апусцiцца.
Таму i чакаю я ў гэтых гарах, хiтры i пакеплiвы, без цярплiвасцi i нецярплiвасцi, а, бадай, як той, хто ўжо развучыўся трываць, бо "трываць" яму ўжо больш не даводзiцца.
|< Пред. 223 224 225 226 227 След. >|