Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
234 из 315
У год народзiнаў Хрыста Сiвiла, Калi была пад чаркай, заявiла:
О гора! Як усё змарнела, ўпала нiзка
У колiсь велiчнай дзяржаве Рымскай:
Сталiцу свету блуд заеў! Агiда!
Стаў Цэзар быдлам, нават Бог - стаў жыдам!"
2
Каралi пацешылiся з Заратустравых рыфмовак, а каторы справа сказаў: "О Заратустра, як разумна зрабiлi мы, што пайшлi пабачыцца з табою!
Бо ворагi твае ў люстэрка паказалi нам твой вобраз: i ў тым люстэрку ты паявiўся ў вобразе дэмана, са з'едлiвай усмешкай, нам аж страшна стала.
Але i гэта не дапамагло! Зноў i зноў ты кроiў нам вушы i сэрцы сваiмi выслоўямi. Нарэшце мы сказалi: а цi не ўсё роўна, якi ён з сябе! Трэба слухаць яго, таго, хто павучае: "Вы павiнны любiць мiр як сродак да новай вайны, i кароткi мiр больш, чым доўгi!"
Нiхто яшчэ не казаў такiх ваяўнiчых слоў: "Што ёсць дабро? Дабро - гэта быць адважным, дабро - гэта вайна, якая асвячае любую мэту".
О Заратустра, ад гэтых слоў бацькоўская кроў забушавала ў нашых жылах: быццам сама вясна загаварыла да бочак са старым вiном.
Калi мячы склiньвалiся з мячамi, нiбы акрываўленыя змеi, тады бацькi нашы любiлi жыццё; мiрнае сонца ў мiрным небе здавалася iм нежыццёвым i халодным, а доўгi мiр быў ганьбаю.
Як уздыхалi яны, бацькi нашыя, калi бачылi на сцяне блiскучыя вышчарбленыя мячы! Нiбы мячы гэтыя, прагнулi яны вайны. Бо меч хоча ўпiвацца крывёю i ззяе ад палкага жадання"...
Пакуль каралi палка i захоплена балабонiлi пра шчасце сваiх бацькоў, Заратустру моцна закарцела пасмяяцца з iхняга палу, бо на вочы вiдаць было, што каралi гэтыя - з высакароднымi, тонкiмi рысамi твару - зусiм мiралюбныя. Але перасiлiў сябе. "Ну што ж! - сказаў ён.
|< Пред. 232 233 234 235 236 След. >|