Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
236 из 315
Абодва ж яны - адзiнокiя!"
"Хто б ты нi быў, - усё яшчэ гневаючыся, сказаў незнаёмы, - ты моцна зачапiў мяне не толькi нагою, але i гэтым параўнаннем!
Дзiвiся, цi ж я сабака?" - I з гэтымi словамi ён падняўся i выняў сваю голую руку з тванi. А да гэтага ён, затаiўшыся i прыпаўшы да зямлi, ляжаў каля вады, як паляўнiчы, калi высочвае дзiчыну.
"Што ты робiш, - усклiкнуў Заратустра спалохана, убачыўшы, што па руцэ незнаёмага цячэ кроў, - што ты тут робiш, няшчасны? Цi не ўкусiла цябе якая гнюсота?"
Але скрываўлены ўсмiхнуўся, хоць i не прайшоў яшчэ гнеў у яго. "А табе што? - адказаў ён i хацеў адысцi. - Тут я ў сябе дома, на сваiх пашах. Хай у мяне пытаецца, хто хоча: але перад кожным асталопам я не збiраюся перападаць".
"Ты памыляешся, спагадлiва сказаў Заратустра, стрымлiваючы яго, - ты тут не ў сябе дома, а ў маiм царстве, i ў iм нiкому не павiнна быць блага.
Называй мяне як хочаш, - а я той, кiм павiнен быць. Сам сябе я называю Заратустра.
Вось што! Там угары дарога вядзе да маёй пячоры - гэта недалёка; цi не хочаш ты ў мяне загоiць свае раны?
Не пашанцавала табе ў гэтым жыццi, няшчасны: спачатку цябе ўкусiў звер, потым на цябе наступiў чалавек!"
Але пачуўшы iмя Заратустры, пацярпелы перамянiўся. "Як пашанцавала! усклiкнуў ён. - Калi што яшчэ i мучыць мяне з жыццём, цеплiць маю цiкаўнасць, дык гэта адзiн-адзiны чалавек - Заратустра, адно-адзiнае стварэнне - п'яўка.
|< Пред. 234 235 236 237 238 След. >|