Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 235 из 315

- Вось дарога, якая вядзе да Заратустравай пячоры; доўгi будзе сённяшнi вечар! А цяпер я пакiну вас: мяне клiча крык на дапамогу.

Гэта гонар маёй пячоры, калi самi каралi будуць сядзець у ёй i чакаць, але канечне, доўгая будзе чаканка ў iх!

Ну добра! Нiчога не зробiш! Дзе сёння найлепш вывучваюцца чакаць, як не пры двары? I ўся каралеўская цнота, якая яшчэ засталася ў iх, цi ж не кажа яна: умець чакаць?"

Так сказаў Заратустра.

П'яўка

Заратустра, увесь у сваiх думках, iшоў далей, спускаючыся з гор, па лясах, мiма балацiн; i, як яно можа стацца з кожным, хто разважае пра цяжае i нялёгкае, незнарок на кагосьцi наступiў. I вось - у твар яму адразу пырснулi крыкi болю, два праклёны i дваццаць два брыдкiя кленiчы, аж Заратустра, спалохаўшыся, замахнуўся кiем i ўдарыў таго, на каго наступiў. Але адразу спахапiўся, i сэрца яго смяялася з дурасцi, якую толькi што зрабiў.

"Даруй, - сказаў ён чалавеку, якi падняўся са змрочным тварам, - не сярдуй i паслухай спачатку такое прыпавесцi

- пра тое, як адзiн дарожнiк, якi марыў пра нешта далёкае, на пустой вулiцы незнарок штурхнуў нагой сабаку, што заснуў на сонцы;

- i як абодва падскочылi i кiнулiся адзiн на аднаго, нiбы заклятыя ворагi, абодва перапалоханыя да смерцi, - гэтаксама атрымалася i ў нас.

I ўсё ж - як мала было трэба, каб яны абышлiся адзiн з адным ласкава, сабака i дарожнiк.

|< Пред. 233 234 235 236 237 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]