Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
260 из 315
Цень
Але як толькi збег дабрахотны жабрак i Заратустра застаўся адзiн, ён пачуў за сабою нечы голас, якi клiкаў: "Стой! Заратустра! Пачакай! Гэта ж я, о Заратустра, я, твой цень!" Але Заратустра не стаў чакаць, бо раптоўная прыкрасць агарнула яго, таму што так цесна зрабiлася ў ягоных гарах. "Дзе маё адасабненне? - сказаў ён. - Далiбог, гэта ўжо занадта; гэтыя горы кiшаць людзьмi, царства маё не ад свету гэтага, мне патрэбны новыя горы.
Мой цень клiча мяне? Што мне да ценю? Хай даганяе мяне, я ўцяку ад яго".
Так сказаў Заратустра сэрцу свайму i пабег. Але той, хто быў за iм, патрапляў след у след: так што цяпер трое беглi адзiн за адным: паперадзе ўсiх бег жабрак-дабрахот, за iм Заратустра, а ззаду ўсiх - ягоны цень. Але нядоўга беглi яны так, бо неўзабаве Заратустра схамянуўся, дайшоў да памяцi сваёй i адразу скiнуў з сябе ўсю прыкрасць i агiду.
"Што, - сказаў ён, - хiба здавён часу не ўбарохтвалiся мы, старыя пустэльнiкi i святыя, у розныя смешныя прыгоды?
Сапраўды, высока ўзрасло ў гэтых гарах неразумства маё! I вось - чую; як тры пары ног трох неразумных вар'ятаў тупацяць следам!
Не, нельга Заратустру баяцца свайго ценю! Аднак, здаецца мне, яго ногi даўжэйшыя за мае".
Сказаў гэта Заратустра, смеючыся вачамi i ўсёй нутробай сваёй, спынiўся i шпарка павярнуўся назад, ледзь не перакулiўшы пры гэтым цень: бо той бег за iм па пятах i да таго ж змогся.
|< Пред. 258 259 260 261 262 След. >|