Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 258 из 315



Бо вядома табе, што настала часiна пачварнага, пагiбельнага i сама працяглага мяцяжу чэрнi i рабоў: але ўсё расце i шырыцца!

Дабрачынства i невялiкiя саступкi ўжо абураюць нiжэйшых: хай усе багатыя будуць напагатове!

У такiх, хто, як пузатая пляшка, па кропельцы выдае змесцiва з вузенькага гарлячка, сёння ў такiх пляшак гэты гарлячок адбiваюць!

Пажадлiвая прагавiтасць, жоўцевая зайздрасць, затоеная помслiвасць, фанабэрыстасць чэрнi: як усё гэта кiдаецца ў вочы! Ужо не правiльна, што ўбогiя - шчасныя. Царства нябеснае - у кароў".

"А чаму не ў багатых?" - выпрабавальна спытаўся Заратустра, адганяючы кароў, якiя даверлiва пазiралi на мiралюбнага прапаведнiка.

"Чаго спакушаеш мяне? - адказаў той. - Ты ведаеш сам, i нават лепей за мяне. Што надзiла мяне ў бедных? Цi ж не агiда да нашых багатых? - да гэтых калоднiкаў багацця, якiя з любога смецця зыскуюць сабе карысць, да гэтай набрыдзi з халоднымi вачыма i пажадлiвымi думкамi, ад якой смурод шугае пад неба, - да гэтай раззалочанай, наскрозь салжэлай чэрнi, чые бацькi былi злодзеi i кармiлiся падлай, збiраючы здыхлiну, былi ласыя да баб, памаўзлiвыя i забыўлiвыя: бо ўсе яны як усё адно блудадзейка па сутнасцi сваёй?

Чэрня ўнiзе, чэрня ўгары! Што значыць сёння "бедны" i "багаты"! Я ўжо перастаў бачыць рознiцу памiж iмi, - i вось уцёк ад iх i бег далей i далей, пакуль не прыйшоў да гэтых кароў".

Так гаварыў прапаведнiк, сапучы i пацеючы: а каровы ўсё дзiву давалiся. Заратустра ж з усмешкай слухаў гэтыя суровыя казанi, гледзячы яму ў твар, i моўчкi кiваў галавою.

"Ты сам сябе гвалцiш, горны прапаведнiк, ужываючы такiя суровыя словы. Да такiх сур'ёзных рэчаў не дараслi яшчэ нi вочы, нi вусны твае.

I, падобна на тое, што страўнiк твой таксама супрацiўляецца ўсёй тваёй нянавiсцi i гневу з шумам каля рота. Яму трэба што-небудзь уеднае: мяса - яўна не стравiцца.

Хутчэй, як мне здаецца, ты кормiшся раслiнамi i каранямi. Можа, жуеш зерне.

|< Пред. 256 257 258 259 260 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]