Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
267 из 315
Але калi ён быў ад яе не больш за дваццаць крокаў, здарылася нешта такое, чаго ён зусiм не чакаў: ён зноў пачуў моцны крык на дапамогу. I - чыстае дзiва! Гэтым разам крык ужо чуўся з пячоры. Гэта быў працяглы, дзiўны, жудасны крык, i Заратустра ясна пачуў, што крычалi адразу некалькi галасоў, хоць зводдаль яму здавалася, быццам крык быў з адных вуснаў.
Заратустра кiнуўся да пячоры, i што ж! Вось што ён убачыў: у пячоры поплеч сядзелi ўсе тыя, каго ён спаткаў за цэлы дзень, - правы кароль i левы кароль, стары чарадзей, Папа, жабрак-дабрахот, цень, сумленнiк духам, змрочны вяшчун i асёл: а сама брыдкi чалавек усклаў на сябе карону i аперазаўся двума пурпуровымi паясамi, бо, як усе агiдныя, любiў строiцца i прыхарошвацца. I Заратустраў арол таксама быў сярод гэтай панылай кампанii, увесь натапыраны i ўстрывожаны, бо яму даводзiлася адказваць за шмат чаго такога, на што гонар ягоны не меў адказу; а мудрая змяя абвiвала яго за шыю.
З вялiкiм здзiўленнем глядзеў Заратустра на ўсё гэта; потым з дабрадушнай цiкаўнасцю пачаў разглядаць сваiх гасцей, чытаючы ў кожнага ў душы, i зноў здзiўляўся. Тым часам усе паўставалi i багавейна чакалi, што ён iм скажа.
|< Пред. 265 266 267 268 269 След. >|