Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 269 из 315

Ты прынiзiўся перад намi; ты мала не зганьбiў наша пашанаванне:

- але хто здолеў бы, як ты, прынiзiцца так годна? I гэта бадзёрыць нас i даерадасць вачам i сэрцу.

Каб пабачыць такое, мы ахвотна паднялiся б на больш высокiя горы, чым гэтыя. Бо з прагаю да вiдовiшчаў прыйшлi мы сюды, мы хацелi пабачыць, што прасвятляе журботны пагляд.

I вось - наш крык на дапамогу ўжо адгучаў, мiнуўся. Ужо расхiнулiся i напоўнiлiся захапленнем нашыя пачуццi i сэрцы. Яшчэ крыху, i мужнасць нашая стане дзёрзкасцю.

Не расце на зямлi, Заратустра, нiчога больш радаснага, чым высокая моцная воля: яна - найпрыгажэйшая раслiна. Такое дрэва ацаляе ўсю мясцовасць.

Да кедра прыпадобню таго, о Заратустра, хто вырастае падобны да цябе: гонкi, маўклiвы, суровы, самотны, велiчны, гнуткi i пругкi, шляхетны,

- раскiдзiста-галiнасты над валоданнямi сваiмi; адважны субяседнiк вятроў, i бураў, i ўсяго, што адвеку блiзкае да вышыняў,

- i яшчэ больш адважны адказчык, валадар i пераможца: хто б не падняўся на высокую гару, каб пабачыць такiя дрэвы?

Тут, каля твайго дрэва, о Заратустра, ажывае нават змрочны i бязрадны: гледзячы на цябе, супакойваецца непастаянны, i гоiцца сэрца ягонае.

|< Пред. 267 268 269 270 271 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]