Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 28 из 315



Прадмет любовi маёй - зямная цнота: у ёй мала мудрасцi i зусiм мала сэнсу, зразумелага ўсiм.

Але гэтая птушка зладзiла ў мяне сваё гняздо, таму я люблю i шчыра пешчу яе, i цяпер яна ў мяне выседжвае залатыя яечкi".

Так ты павiнен заiкацца i хвалiць сваю цноту.

Калiсьцi цябе вярэдзiлi палкiя шалы, i ты называў iх лiхiмi. А цяпер ёсць адны толькi цноты: яны выраслi з тваiх шалаў.

Ты ўклаў сваю найвышэйшую мэту ў гэтыя шалы, паклаў яе ў сваё сэрца: радасцямi i цнотамi зрабiлiся яны цяпер.

Хай ты з роду запальчывых, альбо з пахацiнцаў, альбо з фанатыкаў, альбо з помслiвых - усё-такi, урэшце, усе шалы твае ператварылiся ў цноты i ўсе твае дэманы ў анёлаў.

Калiсьцi трымаў ты дзiкiх сабак у сваiх сутарэннях: i вось - у галасiстых птушак яны абярнулiся.

З труцiзны сваёй ты згатаваў сабе бальзам: ты даiў карову журбы - а цяпер п'еш салодкае малако з яе вымя.

I нiчога лiхога з цябе больш не вырасце, хiба што зло, якое ўзнiкае з барацьбы тваiх цнотаў.

Браце мой, калi шчасце з табою, дык у цябе толькi адна цнота, i не больш: тады табе лягчэй, iсцi цераз кладку.

Пачэсна мець многа цнотаў, але гэта - цяжкая доля; i многiя выпраўлялiся ў пустыню i мярцвiлi сябе, бо стамлялiся быць вайной i рысталiшчам сваiх цнотаў.

Браце мой, цi ж гэта не лiха - войны i бiтвы? Аднак гэтае лiха патрэбнае, як патрэбныя зайздрасць i недавер, i паклёп памiж тваiмi цнотамi.

Зiрнi, - як кожная цнота прагне найвышэйшага: яна патрабуе ўсяго твайго духу, каб ён стаў яе вешчуном, яна хоча ўсёй тваёй сiлы ў гневе, любовi, нянавiсцi.

|< Пред. 26 27 28 29 30 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]