Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 287 из 315



3

Калi прасвятлее паветра,

I раса суцяшэння

Ападзе на зямлю,

Нябачна, нячутна

Бо ходзiць у лёгкiм абутку,

Як усе пяшчотныя суцешнiкi

Цi згадваеш ты, цi згадваеш, сэрца гарачае,

Як ты прагнула колiсь

Нябеснай расы,

Ты, спрагненае i сасмяглае;

А сонца коса на цябе пазiрала

Праз чорнае плецiва дрэў,

I позiркi гэтыя - прамянi,

Сляпуча пакеплiвыя,

Усчыналi вакол цябе злую гульню,

Мiльгалi па сцежках, парослых травою,

Залiтых золатам распаленага вока?

"Ты Жанiх iсцiны? - кпiлi яны,

Не! Ты - Паэт!

Ты хiтры звер, драпежны, падступны,

Якi хлусiць павiнен,

Умела i па добрай волi

Прагны да ловаў,

Замаскаваны краскамi свету,

Сам - маска

I сам сабе - здабыча,

I гэта - Жанiх Iсцiны?

Не! Толькi блазен! Толькi паэт!

Стракатамоўны, Стракатамаскамоўны,

Вялiкi майстар будаваць масты

Слоў каляровых

I прывiдных вясёлкавых дарог,

Якiмi ты блукаеш марна i бязмэтна

Памiж уяўным небам

I прыдуманай цвердзю зямною,

Толькi блазен! Толькi Паэт!

I гэта - Iсцiны Жанiх?

Не халодны, не цiхi, не гладкi,

Не храмавы iдал,

Не! А нецярпiмы да выяваў Iсцiны,

Да безжыццёвых яе падабенстваў,

Тваё жытло - пустыня, а не храм.

|< Пред. 285 286 287 288 289 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]