Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
289 из 315
Толькi сумленнага духам яму не ўдалося запаланiць: ён борздзенька выхапiў з рук чарадзея арфу i ўсклiкнуў: "Паветра! Дайце чыстага паветра! Клiкнiце Заратустру! Ты атручваеш паветра ў гэтай пячоры i робiш яго задушлiвым, старым, лiхi чарадзею!
Ты, фальшывец, змушчаеш нас невядомымi жаданнямi, ты спакушаеш нас прагай няведамых пустэльняў. Гора, калi такiя, як ты, пачынаюць славiць iсцiну i балбатаць пра яе!
Гора ўсiм, хто ў свабодным розуме, хто не асцерагаецца такiх, як ты чарадзеяў! Прапала свабода iхняя, бо сваiм вучэннем ты вабiш назад, у цямнiцы;
- стары, змрочны дэман паныласцi, панадныя гукi жалейкi чутны ў тваiх скаргах; ты падобны да таго, хто сваёй апалогiяй цноты тайна схiляе да вычудаў страснасцi!"
Так казаў сумленны духам, а стары чарадзей азiраўся навокал, цешыўся з перамогi i таму праглынуў прыкрасць, якую адчуў ад слоў сумленнага духам. "Цiха! - коратка адказаў ён. - Каб добрыя песнi адгукнулiся ў душы, пасля iх трэба памаўчаць.
Так трымаюцца ўсе вышэйшыя людзi, якiя сабралiся тут. Ты, мабыць, мала што зразумеў з маёй песнi? Мала ў табе духу чараў!"
"Ты ўжо хвалiш мяне тым, што адлучаеш ад сябе, - запярэчыў сумленны духам, - што ж, довад! Але вы, пячорнiчкi мае, я ўсё яшчэ бачу пахацiнства ў вашых вачах:
Вы свабодныя душы, дзе ж ваша свабода, вы свабодныя? Вы рыхтык мне тыя, што доўга тапырылiся на голых танцорак: так i вашыя душы - самыя ў скокi пайшлi!
Мабыць, дужа шмат у вас таго, што чарадзей называе сваiм злым духам чараў i падману: i гэтым я адрознiваюся ад вас.
|< Пред. 287 288 289 290 291 След. >|