Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
290 из 315
I сапраўды, мы шмат перагаварылi i перадумалi тут, у пячоры, пакуль не вярнуўся Заратустра, i мне гэтага больш чым досыць, каб зразумець: мы з вамi розныя.
Рознага мы шукаем тут, угары, - вы i я. Бо я шукаю большай надзейнасцi, таму i прыйшоў да Заратустры. Ён - сама трывалая вежа i сама моцная воля
- сёння, калi ўсё расхiсталася, калi трасецца зямля. Але гледзячы вам у вочы, думаю сабе, што вы, наадварот, шукаеце большай няўстойлiвасцi,
- вы хочаце болей жахаў, небяспекi, землятрусаў. Даруйце мне маю самаўпэўненасць, але часам мне здаецца, што вы, вышэйшыя людзi,
- прагнеце якраз такога жыцця, якое мяне больш за ўсё жахае, жыцця брыдкага, поўнага небяспекi, жыцця дзiкiх жывёл; вас вабяць лясы i пячоры, горныя ўрвiшчы i лабiрынты.
I больш за ўсё вам падабаецца не той, хто можа выбавiць ад усякай небяспекi, а змусцiцель, якi зводзiць з любое дарогi. Але калi вашая прага да ўсяго гэтага ёсць нешта сапраўднае, дык у мяне яна - немагчымае.
Бо страх - гэта пачатковае i прыроднае пачуццё чалавека; страхам тлумачыцца ўсё - i першародны грэх, i ўспрычыненая цнота. З страху ўзрасла i мая дабрачынная цнота, якая называецца навукай.
Бо спрадвеку ў чалавеку гадаваўся страх перад дзiкiмi жывёламi, уключаючы сюды i таго звера, якога ён тоiць у самiм сабе i якога сам баiцца: Заратустра называе гэтага звера "ўнутраным быдлам".
Гэты страх, старадаўнi i пачатковы, якi стаў нарэшце вытанчаным I адухоўленым, цяпер, як мне здаецца, называецца навукай.
|< Пред. 288 289 290 291 292 След. >|