Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
292 из 315
Але за гэтую любоў да ворагаў помсцiцца ён - на сваiх сябрах!"
Так сказаў стары чарадзей, i вышэйшыя людзi ўхвалiлi яго казань: i тады Заратустра пачаў пахаджаць сярод iх, з любоўю i нянавiсцю пацiскаючы рукi сваiм сябрам, быццам хочучы памiрыцца з усiмi i выпрасiць даравання. Але калi ён дайшоў да выхаду з пячоры, яго зноў павяло на свежае паветра i да звяроў, i ён сабраўся непрыкметна ўцячы.
Сярод дочак пустынi
1
"Не адыходзь! - сказаў тады дарожнiк, якi называў сябе Заратустравым ценем. - Застанься э намi, а то ранейшая туга зноў нападзе на нас.
Стары чарадзей шчыра падзялiўся з намi тым найгоршым, што ў яго было, i вось, зiрнi, - у нашага добрага пабожнага Папы на вачах слёзы, i ён зноў гатовы плысцi па моры паныласцi.
|< Пред. 290 291 292 293 294 След. >|