Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 294 из 315



2

Пустыня расце:

гора таму,

хто пустынi хавае

- О! Урачыста!

Сапраўды ўрачыста!

Годны пачатак!

Па-афрыканску ўрачыста!

Годна iльва,

Альбо высокамаральнае малпы

- але не вас,

Любасныя дзяўчаты,

Каля чыiх ног мне,

Эўрапейцу, пад пальмамi

Дазволена сядзець. Сэля.

Проста дзiвосна!

Там i сяджу цяпер,

Паблiзу пустынi, i ўжо

Зноў ад пустынi далёка,

Але яшчэ не спустошаны:

Бо ўжо паглынуты

Гэтым маленькiм аазiсам...

- ён якраз бо разявiў

Сваю любасную пашчу,

Сама духмяную пашчу:

I я ўпаў туды,

У салодкую пашчу - i вось

Я сярод вас, любасныя дзяўчаты! Сэля.

Слава, слава таму кiту,

Якi даў прытулак госцю!

Цi зразумелi вы

Мой вучоны намёк!

Слава таму жывату

За тое, што ён

Стаў утульным аазiсам,

Як вось гэты цяпер мне:

Але што паняверыць мяне

Гэта, што я сын Эўропы; яна

Сама недаверлiвая

З усiх старых жанок.

Няхай гэта Гасподзь паправiць!

Амiн!

I вось я тут,

У гэтым маленькiм аазiсе,

Як фiнiк,

Салодкi, руды, паспелы, духмяны,

Прагны вуснаў дзявочых,

Яшчэ болей прагны ўкусу

Беласнежных, халодных,

Вострых дзявочых зубоў,

Якога прагна жадаюць

Сэрцы ўсiх фiнiкаў палкiх. Сэля.

|< Пред. 292 293 294 295 296 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]