Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 302 из 315



Той, у каго столькi духу, можа цалкам захапiцца глупствам i шаленствам. Згадай сам сябе, Заратустра!

Сапраўды! Нават сам ты цалкам мог бы зрабiцца аслом ад лiшнiцы сваёй i ад мудрасцi сваёй.

Хiба не любiць сапраўды мудры хадзiць крывымi дарогамi? Гэтаму вучыць сама вiдавочнасць, гэтаму вучышся, гледзячы на цябе, Заратустра!"

"Ну i, нарэшце, ты, - сказаў Заратустра, павярнуўшыся да сама брыдкага чалавека, якi ўсё яшчэ ляжаў на зямлi, працягнуўшы руку да асла (бо ён даваў яму выпiць вiна). - Ты, каму няма назову, скажы, што зрабiў ты?

Ты здаваўся мне пераўтвораным, блiшчалi вочы твае, брыдкасць твая была ахутана ўзвышаным: што ж зрабiў ты?

Значыць, гэта праўда, што кажуць, быццам ты ўваскрэсiў яго? А навошта? Хiба ж без нiякай прычыны забiлi яго i аддзялiлiся ад яго?

Ты сам здаваўся мне ўваскрэшаным: што ж ты зрабiў? Чаму ты павярнуўся назад? Чаму здрадзiў сабе? Кажы, невыказны!

"О Заратустра, - адказваў сама брыдкi чалавек, - ты шэльма!

Цi жывы ён яшчэ, цi ўваскрэс, цi памёр канчаткова, хто з нас двух лепей ведае гэта? Я пытаюся ў цябе.

Аднак я ведаю адно: у цябе я навучыўся гэтага калiсьцi, о Заратустра: хто хоча забiць канчаткова, той смяецца.

"Забiваюць не гневам, а смехам" - так ты калiсьцi казаў.

|< Пред. 300 301 302 303 304 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]