Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 37 из 315



Яны яшчэ нават не рабiлiся людзьмi, гэтыя жахлiвыя: няхай жа яны прапаведуюць агiду да жыцця i гiнуць самi!

Вось яны, сухотныя душою - толькi нарадзiлiся, а пачынаюць ужопамiраць i трызняць вучэннем пра стому i адмаўленне.

Яны вельмi хацелi б смерцi, дык давайце ж пахвалiм iх волю! Будзем асцярожныя, каб не ажывiць гэтых мерцвякоў i не пашкодзiць гэтыя жывыя трупы!

Яны сустракаюць хворага, альбо старога, альбо нябожчыка; i адразу кажуць: "жыццё абвергнута"!

Але абвергнуты толькi яны самыя i iхнiя вочы, якiя бачаць толькi аблiчча сутнага.

Глыбока запанураныя, прагныя да ўсяго дробнага i выпадковага, што цягне з сабою смерць, - так яны чакаюць яе, сцяўшы зубы.

Альбо яшчэ: хапаюцца за салодкае, кпяць са сваёй гарэзлiвасцi; трымаюцца за жыццё, як за саломiну, i кпяць, што трымаюцца за саломiну.

Iх мудрасць маўляе: "Дурань, хто жыве далей, але хто ж бо з нас не дурань! I ў гэтым - уся дурнота жыцця!"

"Жыццё - толькi пакута" - так кажуць iншыя i не хлусяць: дык жа дайце сабе клопату зрабiць так, каб вашае жыццё спынiлася! Пастарайцеся скончыць жыццё, якое для вас - пакута!

I хай такою будзе запаведзь вашае цноты: "Забi сябе сам! Украдзь сябе ў жыцця!"

"Салодкае пахацiнства - грэх, i так кажуць адны прапаведнiкi смерцi, дазвольце ж нам пайсцi i не рабiць дзяцей!"

"Нараджаць вельмi цяжка, - кажуць другiя, - ды i навошта? Нараджаюцца толькi няшчасныя!" Гэтыя таксама прапаведуюць смерць.

"Спагада патрэбная, - кажуць трэцiя, - забярыце ўсё, што я маю! Забярыце i мяне самога. Тым меней буду я прывязаны да жыцця!"

Калi б яны былi ў аснове спагадлiвыя, яны адвярнулi б ад жыцця сваiх блiзкiх.

|< Пред. 35 36 37 38 39 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]