Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 52 из 315



Калiсьцi творцамi былi цэлыя народы, i толькi потым - асобныя людзi; сапраўды, асобны чалавек - гэта сама маладое з усяго створанага.

Скрыжалi даброцяў павесiлi над сабою народы. Любоў, якая iмкнецца загадваць, i любоў, якая прагне слухацца, разам стварылi гэтыя скрыжалi.

Iмкненне да статка больш даўняе за iмкненне да свайго "Я": i пакуль добрае iмкненне азначае волю статку, толькi дрэннае сумленне скажа: "Я".

Сапраўды, падступнае i бессардэчнае "Я", якое шукае сваёй выгоды ў выгодзе многiх, - не пачатак статка, а пагiбель яго.

Хто любiць i стварае - вось ён быў заўсёды творцам дабра i зла. Агонь любовi i гневу палае на iмёнах усiх дабрачыннасцяў.

Шмат краiн i народаў пабачыў Заратустра, але не знайшоў ён на цэлай зямлi большае сiлы, чым творы тых, што любяць: Дабро i Зло - iх iмёны.

Сапраўды, пачварная сiла i ўлада гэтай пахвалы i гэтага паганьбення. Скажыце мне, братове мае, хто адолее iх? Хто накiне аковы на тысячагаловага звера, скажыце?

Тысяча мэт было дагэтуль, бо была тысяча народаў. Цяпер не хапае толькi кайданоў на тысячагаловага звера, не хапае адной мэты. У чалавецтва яшчэ пакуль што няма мэты.

Але скажыце мне, братове мае: калi ў чалавецтва дагэтуль няма мэты, дык цi ёсць яно само, цi яго яшчэ няма?

Так сказаў Заратустра.

Пра любоў да блiзкага

"Вы тулiцеся да блiзкага i гаворыце прыгожыя словы. А я кажу вам: ваша любоў да блiзкага - гэта толькi любоў да самога сябе.

|< Пред. 50 51 52 53 54 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]