Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 54 из 315



Далёкiя расплачваюцца за вашу любоў да блiзкага; i кожны раз, калi вы зберацеся ўпяцёх, шосты павiнен памерцi.

Я не люблю вашых святаў: надта багата актораў сустракаю я там, i нават гледачы часта прыкiдваюцца акторамi.

Не пра блiзкага я вучу вас, а пра сябра. Хай будзе сябар вам святам зямлi i прадчуваннем Звышчалавека.

Я вучу вас пра сябра i поўнiцу сэрца ягонага. Але трэба ўмець быць губкай, калi хочаш, каб цябе любiлi ад поўнiцы сэрца.

Я вучу вас пра сябра, пра шалю дабра, на якой свет стаiць, дасканалы i завершаны; я вучу вас пра стваральнага сябра, якi заўсёды гатовы адарыць такiм светам.

I як гэты свет разгортваецца перад iм, так, згортваючыся, зноў вяртаецца да яго, падобна да станаўлення дабра праз зло, падобна да станаўлення мэты праз выпадак.

Хай будзе табе будучае i далёкае прычынаю твайго сённяшняга: у сябру сваiм любi Звышчалавека, як прычыну сваю любi.

Братове мае, любiць блiзкага не запрашаю я вас, я заклiкаю вас любiць далёкага".

Так сказаў Заратустра.

Пра дарогу стваральнiка

"Браце мой, ты хочаш асамотнiцца? Хочаш шукаць дарогi да самога сябе? Пацярпi крыху i выслухай мяне.

"Хто шукае, той лёгка губляе сябе. Усякае асамотненне ёсць грэх" - так кажа статак. А ты доўга быў у статку.

I голас ягоны яшчэ доўга будзе гучаць у табе. I калi ты скажаш: "У мяне ўжо не адно сумленне з вамi", - гэта будзе скарга i боль.

Бачыш, гэты самы боль народжаны ў табе адным сумленнем: апошнiм водблiскам гэтае сумленне яшчэ ўспыхвае на смутку тваiм.

|< Пред. 52 53 54 55 56 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]