Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 56 из 315



Але прыйдзе час, i ты стомiшся ад самотнасцi, i сагнецца твая ганарыстасць, i заскрыгоча зубамi твая мужнасць, i ты крыкнеш: "Я адзiнокi!"

Настане час, i не ўбачыш ты больш сваёй вышынi, а ўсё тваё нiзкае будзе блiзка; узнёслае тваё будзе палохаць цябе, быццам прывiд, i ты крыкнеш тады: "Усё - ашуканства!"

Ёсць пачуццi, якiя могуць забiць самотнiка; калi ж гэта iм не ўдаецца, яны павiнны памерцi самi! Але цi здолееш ты зрабiцца забойцам?

Браце мой, цi вядомае табе слова "пагарда". I пакуты справядлiвасцi - быць справядлiвым з тымi, хто пагарджае табою?

Многiх ты прымушаеш мяняць думку пра цябе: за гэта яны жорстка адпомсцяць. Бо ты ж наблiзiўся да iх i ўсё-такi прайшоў мiма: гэтага яны табе нiколi не прапусцяць.

Ты ўздымаешся над iмi; але чым вышэй падымаешся, тым меншым ты здаешся воку зайздрасцi. А найбольш ненавiдзяць таго, хто здольны лётаць.

"Як вы хочаце быць справядлiвымi са мною? - павiнен ты казаць. - Я выбiраю вашую несправядлiвасць як вызначаную мне долю".

Несправядлiвасць i бруд кiдаюць услед самотнаму; але, браце мой, калi ты хочаш зрабiцца зоркай, ты ўсё адно павiнен свяцiць iм!

Сцеражыся добрых i праведных! Яны любяць крыжаваць кожнага, хто сам стварыў сабе цноту: яны ненавiдзяць самотнага.

Пiльнуйся таксама святой прастаты! Усё, што не проста, не святое ў яе; яна таксама любiць бавiцца з агнём - з агнём вогнiшча.

Бойся прыпадкаў сваёй любовi! Надта ж бо хутка падае самотнiк руку першаму лепшаму.

Сяму-таму-iншаму ты павiнен падаць не руку, а толькi даць лапу; i я хачу, каб у лапы тваёй былi пазуры.

Але сама небяспечны вораг, якi табе можа заступiць дарогу, - гэта ты сам: ты сам цiкуеш сябе ў пячорах i ў нетрах.

|< Пред. 54 55 56 57 58 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]