Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
59 из 315
Мужчына хай асцерагаецца жанчыны, калi яна ненавiдзiць: бо мужчына ў глыбiнi душы толькi злы, а жанчына - пахiбная.
Каго ненавiдзiць жанчына найбольш? - Так гаварыла жалеза магнiту: "Найбольш за ўсё я цябе ненавiджу за тое, што ты цягнеш, не маючы даволi сiлы, каб прыцягнуць".
Шчасце мужчыны завуць "Я хачу". Шчасце жанчыны - "Ён хоча".
"Бач, толькi цяпер свет удасканалiўся" - так думае кожная жанчына, калi ўпакорваецца з поўнiцы свайго кахання.
Упакорвацца павiнна жанчына i здабыць глыбiню для сваёй паверхнi. Бо паверхня яе - неспакойнае, бурлiвае шумавiнне на плыткай вадзе.
Наадварот, мужчына глыбокi, яго бурлiвы паток бушуе ў падземных пячорах: жанчына толькi ледзь-ледзь адчувае, але не спасцiгае яго сiлы". I тут запярэчыла мне жанчына: "Шмат вабнага сказаў нам Заратустра, асаблiва занадта маладым.
Дзiўна, Заратустра мала ведае жанчын, аднак мае рацыю, што да iх! Цi не таму гэта, што ў жанчыны няма нiчога немагчымага?
А цяпер прымi як падзяку адну маленькую праўду! Я ўжо залiшне старая на яе!
Угарнi яе i затулi ёй рот, а то яна крычыць занадта голасна, гэтая малая праўдка".
"Давай мне, жанчына, тваю маленькую праўду!" - сказаў я.
I сказала старая жанчына:
"Iдзеш да жанчыны? Не забудзь плётку!"
Так сказаў Заратустра.
Пра ўкус змяi
Аднаго разу ў спякотны дзень заснуў Заратустра пад смакоўнiцаю i прыкрыў рукамi свой твар. I вось - падпаўзла змяя i ўкусiла яго ў шыю так, што ён крыкнуў ад болю.
|< Пред. 57 58 59 60 61 След. >|