Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 63 из 315



Адзiн выйшаў шукаць праўды як герой, а здабыў у рукi маленькую разубраную хлусню. I называе гэта сваiм шлюбам.

Другi быў амаль недаступны i выбiраў прыдзiрлiва. Але раз i назаўсёды сапсаваў сваё таварыства - i называе гэта сваiм шлюбам.

А той шукаў служанку з цнотамi анёла. I вось - сам зрабiўся служанкаю ў жанчыны, i цяпер яму самому трэба стаць анёлам.

Часта я заўважаю, якiя асцярожныя пакупнiкi i якiя хiтрыя ў iх вочы. Але нават сама хiтры з iх бярэ сабе жонку не гледзячы.

Каханнем называецца ў вас мноства пустых шаленстваў. А шлюб ваш як адна вялiкая дурасць кладзе крэс гэтым пустым шаленствам.

Ваша каханне да жанчыны i каханне жанчыны да мужчыны - о, калi б было яно спагадаю да схаваных, пакутных божышчаў! Але часцей за ўсё толькi дзве жывёлiны адгадваюць адна адну.

Нават найлепшае каханне ваша - толькi падабенства кахання i хваравiты запал; тым часам яно павiнна быць паходняй, якая асвятляе дарогу ў вышыню.

Прыйдзе час, калi вам трэба будзе любiць звыш сябе! Дык навучыцеся ж спачатку кахаць! I таму давядзецца вам выпiць горкi келiх кахання.

Нават у келiху вышэйшай любовi ёсць горыч; так нараджае яна iмкненне да Звышчалавека, абуджаючы прагу тваю, творца!

Прага творчасцi, страла, якая ляцiць да Звышчалавека: скажы, браце мой, цi такая воля твая, што iмкнецца да шлюбу?

Святыя для мяне такая воля i такi шлюб.

Так сказаў Заратустра.

Пра свабодную смерць

Многiя памiраюць занадта позна, а некаторыя - занадта рана. Пакуль яшчэ здаецца дзiўнай запаведзь: "Памры ў свой час".

|< Пред. 61 62 63 64 65 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]