Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 64 из 315



Памры ў свой час: так вучыць Заратустра. Канечне, як можа чалавек памерцi ў свой час, калi ён жыў не ў свой? Лепей было б яму не радзiцца! - Так раю я ўсiм лiшнiм.

Але i лепшыя ганарацца сваёй смерцю, i нават сама пусты арэх хоча, каб яго раскалолi.

Усе ставяцца да смерцi сур'ёзна; але пакуль што яна святам не стала. Людзi яшчэ не навучылiся шанаваць светлыя святы.

Я вам паказваю смерць, у якой здабываецца поўнасць i закончанасць, смерць, якая зробiцца ўсiм жывым - джалам i святым зарокам.

Сваёю смерцю памiрае той, хто прайшоў дарогу сваю, памiрае пераможна сярод тых, хто поўны спадзяванняў i даў свой святы зарок.

Так памiраць трэба навучыцца; хай не будзе свята там, дзе той, хто памiрае, не асвяцiў прысягi тых, што застаюцца жыць!

Такая смерць - сама лепшая; а яшчэ лепшаю будзе - памерцi ў змаганнi i растрацiць вялiкую душу.

Але i змагарнiк i пераможнiк аднолькава ненавiдзяць вашую смерць: ашчэрыўшы зубы, яна скрадваецца, як злодзей, а прыходзiць да вас як валадарка.

Сапраўды свабодную смерць я хвалю, тую смерць, што прыходзiць да мяне, бо я хачу яе. Калi ж памкнецца да смерцi воля мая? - У каго ёсць мэта i пераемнiк, той захоча смерцi ў свой час, калi гэта зручна мэце i пераемнiку.

З глыбокага шанавання мэты i пераемнiка не павесiць ён сухiх вянкоў у святынi жыцця.

Сапраўды, я не хачу быць падобным да таго, хто сукае вяроўку: вяроўка даўжэе, а сам ён адступае назад.

|< Пред. 62 63 64 65 66 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]