Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 69 из 315



Калi вы ўзвысiлiся над пахвалой i дакорам i ваша воля хоча загадваць усiм рэчам якволя таго, хто любiць, - там выток вашай цноты.

Калi вы грэбуеце мяккiм ложкам i ўсiм прыемным, але лёгка засынаеце нават побач з раскошнымi пасцелямi распешчаных - там выток вашай цноты.

Калi вы пачынаеце жадаць адной воляй i гэты паварот ад усяго, што вас турбуе, называеце неабходнасцю - там выток вашай цноты.

Сапраўды, яна - новае дабро i новае лiха! Сапраўды, голас новай крынiцы з глыбiнi!

У ёй магутнасць, у гэтай новай цноце; яна - пануючая думка, а вакол яе мудрая душа: залатое сонца, а вакол яго - змей пазнання".

2

Тут Заратустра прымоўк на хвiлiну i любоўна зiрнуў на вучняў. Пасля казаў далей, i ў голасе перамянiўся:

"Заставайцеся верныя зямлi, братове мае, з усёй уладаю вашае цноты! Ваша любоў, якая дорыць, i ваша пазнанне, хай паслужацца яны сэнсу зямлi! Так прашу я i заклiнаю вас.

Не дазваляйце цноце вашай адляцець ад зямнога i бiцца крыламi аб вечныя сцены! О, як шмат цноты адляцела заўчасна!

Вярнiце - як зрабiў гэта я, - вярнiце адляцелую цноту назад, на зямлю, зноў да цела i жыцця: хай аддае яна зямлi свой сэнс, сэнс чалавечы!

Сотнi разоў ляцелi ўпрочкi i збiвалiся з тропу дух i цнота. I дагэтуль жывуць у нашым целе ўсе гэтыя мроi i аблуды: яны сталiся нашай воляй i плоццю.

Сотнi разоў манiлiся вырвацца i памылялiся дух i цнота. Праўда, якраз чалавек i быў iх спробаю вырвацца! О, колькi невуцтва i аблудаў сталася ў нас плоццю!

Не толькi розум тысячагоддзяў, але i iхняя неразумнасць выяўляюцца ў нас.

|< Пред. 67 68 69 70 71 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]